*
 

Віншуем!

Віншуем!


Віншуем Ілью Мандрыка (выкладчык К.В.Седнеў, канцэртмайстар С.В.Седнева) з паспяховым выступленнем (дыплом лаўрэата I ступені) на Міжнародным конкурсе інструментальнага выканальніцтва “Чароўнае арпеджыа 2020” (г. Растоў-на-Доне, Расія), які праходзіў 19-20 мая!
Конкурс – дыстанцыйны. Падрыхтоўка і правядзенне конкурсу ажыццяўляліся расійскім прадстаўніцтвам Міжнароднай арганізацыі народнай творчасці IOV – конкурсным агенцтвам “Сузор’е”, пры падтрымцы шведскай маладзёжнай музычнай арганізацыі (SYMA).
У конкурсе могуць прымаць удзел калектывы і асобныя выканаўцы інструментальнага жанру з Расіі і краін блізкага і далёкага замежжа. Конкурс з’яўляецца адкрытым і даступным для кожнага ўдзельніка ва ўзросце ад 5 гадоў.
Конкурс праводзіцца па 10 намінацыях:
1) фартэпіяна, сінтэзатар (сола, ансамбль);
2) струнныя смычковыя інструменты (сола, ансамбль);
3) духавыя інструменты (сола, ансамбль, аркестр);
4) струнныя народныя інструменты (сола, ансамбль, аркестр);
5) ударныя інструменты (сола, ансамбль);
6) акардэон (сола, ансамбль);
7) камерныя ансамблі;
8) аркестры;
9) вакальна-інструментальныя ансамблі;
10) тэорыя музыкі.
Удзельнікі падзяляюцца на 7 узроставых катэгорый: 5-6; 7-9; 10-12; 13-15; 16-18, 19-25; 26 гадоў і больш.
Патрабаванні да конкурснай праграмы: выкананне аднаго твора працягласцю да 5 хвілін.
Заяўкі прымаліся з 29 красавіка па 18 мая. Журы ацэньвала дасланыя нумары з 19 па 20 мая (па 10-бальнай сістэме).
Навучэнец 1 курса Ілья Мандрык (16 гадоў) выступаў у намінацыі “Духавыя інструменты (Сола / саксафон)”. Выканаў стандартную джазавую кампазіцыю “Blue Rondo a La Turk” Дэйва Брубека (Dave Brubeck, 1959 г.).
Выкананне І.Мандрыкам конкурснай праграмы можна паслухаць тут:Rondo a La Turk
Выступленні канкурсантаў ацэньвала аўтарытэтнае міжнароднае журы з прадстаўнікоў 3-х краін.
Старшыня журы:
Йонні Янгтун (г. Крісціанстад, Швецыя) – кампазітар, дырыжор, музыкант, прэзідэнт Шведскай маладзёжнай музычнай асацыяцыі SYMA.
Члены журы:
Явіта Вайчулене (г. Каўнас, Літва) – выкладчык Літоўскай акадэміі музыкі і тэатра;
Здраўка Банар Якімоскі (г. Охрыд, Паўночная Македонія) – фалькларыст, харавы дырыжор, музыкант, кіраўнік фальклорнага калектыву Рэспублікі Паўночная Македонія.

Віншуем!
Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.


Сменить язык сайта:

^

Приоритетные сайты

^







75 лет

75 лет Гродненской области