*
 

Віншуем!

Віншуем!


Віншуем Грышкевіча Арцёма (выкладчык І.Ф.Навасадава, канцэртмайстар В.Г.Багатава) з паспяховым выстуленнем (дыплом лаўрэата I ступені) на IV Міжнародным музычным конкурсе імя Р.М.Гліэра (г. Масква, Расія), які праводзіўся на працягу сакавіка – мая!
Міжнародны конкурс – дыстанцыйны (па дасланых відэазапісах). Прыём заявак і відэафайлаў праходзіў з 10 сакавіка па 15 мая, 24 мая на сайце конкурсу (http://glierecompetition.ru) былі размешчаны вынікі, да 8 чэрвеня будуць разасланыя дыпломы.
Арганізацыйны камітэт: рэгіянальная грамадская арганізацыя “Маскоўскае абласное харавое таварыства” (старшыня праўлення – Калацый Жанна Васільеўна); Avismusical – арганізацыя па правядзенні конкурсаў і фестываляў, ІП Паранічаў Андрэй Уладзіміравіч.
Партнёрамі конкурсу выступаюць: Саюз кампазітараў Расіі, аркестр Алега Меньшыкава, Кансультатыўна-дыягнастычны цэнтр Рэспублікі Комі, музычны магазін Evterpa Company і іншыя.
У конкурсе могуць прымаць удзел усе жадаючыя (музычныя калектывы і асобныя выканаўцы), у тым ліку навучэнцы дзіцячых школ мастацтваў, устаноў сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі ў сферы культуры, музыканты-прафесіяналы.
Конкурс праводзіцца па 6-ці намінацыях:
1) салісты (з дыферэнцыяцыяй па інструментах);
2) вакал (акадэмічны, эстрадны, джазавы, народны, аўтарская і бардаўская песня);
3) ансамблі розных відаў (ад 2 да 12 удзельнікаў ўключна);
4) мюзікл, хор і аркестр (больш за 12 удзельнікаў);
5) дырыжоры, хормайстры, канцэртмайстры і выкладчыкі;
6) кампазітары.
Удзельнікі падзяляюцца па 8-мі ўзроставых катэгорыях: 1) 4-6; 2) 7-8; 3) 9-11; 4) 12-14; 5) 15-19; 6) 20-24; 7) 25 гадоў і больш; 8) настаўнік – вучань, дырыжор, выкладчык, канцэртмайстар (у змешаных калектывах узроставая група вызначаецца па ўзросту большасці ўдзельнікаў).
Праграмныя патрабаванні: выкананне аднаго або двух рознахарактарных твораў (без часовых абмежаванняў).
У кожнай узроставай катэгорыі прысуджаюцца: Гран-пры; званні лаўрэатаў I, II і III ступені; дыпламантаў I, II і III ступені; удзельнікаў конкурсу, а таксама падзячныя лісты, граматы, у тым ліку педагогам і канцэртмайстрам.
Міжнароднае журы фарміруецца арганізацыйным камітэтам фестывалю-конкурсу з вядомых прафесійных музыкантаў, выкладчыкаў вядучых айчынных і замежных устаноў вышэйшай прафесійнай адукацыі, заслужаных і народных артыстаў Расійскай Федэрацыі, аўтарытэтных прадстаўнікоў Саюза кампазітараў Расіі, салістаў вядучых аркестраў Масквы (http://glierecompetition.ru/zhyuri/). Форма галасавання журы – закрытая.
Арцём Грышкевіч прадставіў на конкурс 2 кампазіцыі:
1. Руская народная песня “Каб Волга-матушка…”;
2. Арэнскі А. “Песня спевака за сцэнай” з оперы “Рафаэль”.
Паслухаць выкананне А.Грышкевічам конкурснай праграмы можна тут:
Каб Волга-матушка
Арэнскі
Інфармацыю пра конкурс можна паглядзець таксама тут:
Конкурс Гліэра

Віншуем!

Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.


Сменить язык сайта:

^

Приоритетные сайты

^







75 лет

75 лет Гродненской области