*
 

Віншуем!

Віншуем!


Віншуем лаўрэата рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, навучэнку 2 курса Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа Анастасію Жук (выкладчык С.І.Кедук, куратар вучэбнай групы А.М.Сонец) з прысуджэннем стыпендыі Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру”, уручэннем Ганаровай граматы “За высокія паказчыкі ў вучобе і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці” і нагруднага знака “Стыпендыят Фонду міру” ў адпаведнасці з праграмай “Адораныя і таленавітыя – будучыня свету”!
Абласное аддзяленне ГА “Беларускі Фонд міру” з 2003 года штогод у студзені і маі заахвочвае таленавітую моладзь Гродзеншчыны. Кожны раз больш за 50 навучэнцаў сярэдніх школ і гімназій, устаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі, студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі становяцца стыпендыятамі фонду.
У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй у бягучым годзе не было традыцыйнай агульнай урачыстай цырымоніі ўшанавання стыпендыятаў фонду. Уручэнне заахвочванняў чатыром прадстаўнікам устаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі Кастрычніцкага раёна г. Гродна адбылося 28 мая ва ўстанове адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны прафесійны ліцэй будаўнікоў № 1”. Ганаровыя граматы ўручыў стыпендыятам Іван Калбаска – старшыня праўлення Гродзенскага абласнога аддзялення Беларускага фонду міру.
Анастасія Жук яшчэ ў перыяд навучання ў Дзіцячай музычнай школе мастацтваў № 1 імя Ю.У.Семянякі г. Гродна (клас настаўніка Т.С.Гудач)11 разоў стала лаўрэатам міжнародных конкурсаў і 6 разоў – рэспубліканскіх творчых спаборніцтваў, 4 разы была адзначана заахвочваннямі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2013, 2015 гг. – заахвочвальная прэмія, 2014, 2017 гг. – матэрыяльная дапамога).
За час навучання ў Гродзенскім дзяржаўным музычным каледжы таксама стала лаўрэатам шэрагу міжнародных конкурсаў, якія адбыліся у 2019 годзе: Міжнароднага шматжанравага фестывалю-конкурсу творчасці “Millennium” (г. Брэст, Беларусь), дыплом II ступені; XIII Міжнароднага конкурсу акардэаністаў “Ascoltate” (г. Каўнас, Літва), Гран-пры; X Міжнароднага музычнага інтэрнэт-конкурсу (г. Бялград, Сербія), I месца; III Міжнароднага музычнага конкурсу імя Р.М.Гліэра “Гліэраўская восень” (г. Масква, Расія), дыплом I ступені; II Міжнароднага анлайн конкурсу выканаўцаў на народных інструментах “Con Anima” (г. Мінск, Беларусь), дыплом I ступені.
У Гімназіі № 2 г. Гродна (2002-2017 гг.), Дзіцячай музычнай школе мастацтваў імя Ю.У.Семянякі г. Гродна (2011-2017 гг.), Гродзенскім дзяржаўным музычным каледжы (2018-2020 гг.) займаецца толькі на выдатна (па выніках апошняга семестра сярэдні бал паспяховасці складае 9,81!). Актыўна і вельмі ярка ўдзельнічае ў канцэртна-выканальніцкай і музычна-асветніцкай дзейнасці. Характарызуецца выключна высокім інтэлектуальна-творчым патэнцыялам, глыбінёй мыслення і шырынёй эрудыцыі, працавітасцю, адказнасцю, бліскучымі музычнымі здольнасцямі, артыстызмам і нацэленасцю на максімальную прафесійную і асобасную самарэалізацыю.

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.


Сменить язык сайта:

^

Приоритетные сайты

^







75 лет

75 лет Гродненской области