*
 

Віншуем!

Віншуем!


Віншуем навучэнку 2 класа Цэнтра практыкі пры ўстанове адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж” Злату Тумашык (выкладчык В.А.Ягадніцкая) з паспяховым выступленнем (дыплом лаўрэата ІІ ступені) на інтэрнэт-конкурсе юных талентаў “Яркія зорачкі”, які праводзіўся з 1 красавіка па 18 мая (г. Мінск, Беларусь) дзяржаўнай ўстановай адукацыі “Рэспубліканская гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі”!
Да 10 мая ажыццяўляўся прыём заявак і конкурсных матэрыялаў, 18 мая былі абвешчаныя пераможцы (рашэнне журы прадстаўлена на афіцыйным сайце Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры БДАМ: http://www.rmcollege.by/competitions/festivals/), у першай дэкадзе чэрвеня адбылася рассылка дыпломаў.
Конкурс праводзіўся завочна шляхам праслухоўвання складам журы конкурснай праграмы ў 1 тур. Удзельнікі конкурсу прадстаўлялі конкурсную праграму ў выглядзе відэароліка ў фармаце *.mp4. відэазапісы падаваліся на электронны адрас Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (rmkcompetition@mail.ru) у выглядзе спасылкі, якая змяшчалася ў прымацаваным *.pdf файле-заяўцы, на сэрвісы: youtube.com, drive.google.com, disk.yandex.ru.
Да ўдзелу ў конкурсе дапускаліся дзеці з 4-х да 7 гадоў (уключаючы навучэнцаў I класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі на момант правядзення конкурсу).
Конкурс праводзіўся ў 3-х узроставых катэгорыях:
• катэгорыя “А” (для выхаванцаў сярэдніх груп устаноў дашкольнай адукацыі);
• катэгорыя “В” (для выхаванцаў старэйшых груп устаноў дашкольнай адукацыі);
• катэгорыя “C” (для навучэнцаў I класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі).
У кожнай узроставай катэгорыі былі аб’яўлены наступныя намінацыі:
• I намінацыя – “Юны вакаліст” (выкананне вакальнага твора), пераможцы вызначаюцца асобна сярод хлопчыкаў і сярод дзяўчынак;
• II намінацыя – “Юны маэстра” (выкананне твора на музычным інструменце);
• III намінацыя – “Юны чытальнік” (прачытанне верша ці дзіцячага аповеду).
Праграмныя патрабаванні для ўдзельнікаў усіх 3-х намінацый: выкананне аднаго твора на памяць адвольнай тэматыкі.
Працягласць выступлення не павінна была перавышаць: для катэгорыі “А”, “B” – 4 хвілін; для катэгорыі “C” – 5 хвілін.
У склад журы ўваходзілі выкладчыкі гімназіі-каледжа.
Усяго журы праслухала 144 конкурсныя праграмы, у намінацыях “Юны вакаліст” – 50 (размеркаванне па ўзроставых групах: 4+30+16), “Юны маэстра” – 54 (3+10+41), “Юны чытальнік” – 40 (5+25+10).
Злата Тумашык выступала ў самай шматлікай намінацыі і ўзроставай катэгорыі (“Юны маэстра”, “С”), дзе змагаліся 41 навучэнец 1-ых класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Выканала “Санаціну" А.Гедзіке C-dur. У дадзенай намінацыі і катэгорыі журы прысудзіла дыпломаў лаўрэатаў I ступені – 6, лаўрэатаў II ступені – 9, лаўрэатаў III ступені – 15, дыпломаў і званняў дыпламантаў – 10, дыпломаў удзельнікаў – 2.
Выкананне конкурснай праграмы Златай Тумашык можна паслухаць тут: Злата Тумашык
Больш падрабязная інфармацыя аб інтэрнэт-конкурсе юных талентаў “Яркія зорачкі” прадстаўлена тут: Яркія зорачкі

Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.


Сменить язык сайта:

^

Приоритетные сайты

^







75 лет

75 лет Гродненской области