*
 

Віншуем!

Віншуем!


Віншуем Анастасію ЖУК (выкладчык С.І.Кедук) з паспяховым выступленнем (дыплом лаўрэата I ступені) на III Міжнародным конкурсе-фестывалі вакальнай і інструментальнай музыкі “Fern Flower International” (Папараць-кветка), які праходзіў з 1 мая па 7 чэрвеня (г. Мінск, Беларусь)!
Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Мінская міжнародная школа QSI International School of Minsk, Арт-майстэрня “Талісман удачы” Мінскага гарадскога аддзялення грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз музычных дзеячаў”.
Конкурс-фестываль праводзіўся дыстанцыйна (па відэазапісах) з 1 мая па 7 чэрвеня па намінацыях “Вакальная творчасць. Сола (акадэмічны, джазавы, народны, эстрадны вакал)”, “Вакальная творчасць. Дуэты, трыо, ансамблі (да 12 чалавек)”, “Інструментальная творчасць. Сола (фартэпіяна, струнна-смычковыя, духавыя і ўдарныя, народныя інструменты)”, “Інструментальнае творчасць. Малыя (2-3 чалавека), буйныя (да 12 чалавек) ансамблі, аркестры”. Удзельнікі ўсіх намінацый падзяляліся па ўзроставых катэгорыях.
Заяўкі прымаліся з 1 па 31 мая, вынікі былі апублікаваныя на сайце конкурсу https://art-master.by/konkurs-festival-paparats-kvetka-itogi/ 7 чэрвеня, у другой дэкадзе чэрвеня ажыццяўлялася рассылка дыпломаў.
Усяго ў конкурсе-фестывалі прынялі ўдзел 242 чалавекі з Беларусі і Грузіі (Грузія была прадстаўлена толькі ў намінацыі “Эстрадны вакал”).
Анастасія Жук выступала ў намінацыі “Інструментальная музыка. Сола. Народныя інструменты”, ва ўзроставай катэгорыі 15-17 гадоў.
У дадзенай катэгорыі спаборнічалі 8 удзельнікаў з 3-х абласцей Беларусі (Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай) і г. Мінска, сярод іх па два выканаўцы на баяне і цымбалах, гітары, па аднаму – на балалайцы і домры.
Праграмныя патрабаванні для ўсіх удзельнікаў інструментальных намінацый (сола, ансамблі, аркестры): выкананне 1 твора працягласцю гучання да 5 хвілін.
Анастасія Жук выканала кампазіцыю С.Ціханава “Ранча вясёлага Джэка”.
Выступленні ўдзельнікаў конкурсу ацэньвала аўтарытэтнае журы:
Войцік Віктар Антановіч – кампазітар, прафесар кафедры кампазіцыі ўстановы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, уладальнік медаля Францыска Скарыны, прафесар (старшыня журы);
Атрашкевіч Алена Віктараўна – кампазітар, старшыня цыклавой камісіі “Мастацтва эстрады (спевы)” установы адукацыі “Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў”, старшыня грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз кампазітараў”;
Сахарава Вераніка Мікалаеўна – дацэнт кафедры музычнай педагогікі, гісторыі і тэорыі выканальніцкага мастацтва, дацэнт кафедры спецыяльнага фартэпіяна ўстановы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт, лаўрэат міжнародных конкурсаў, уладальнік міжнароднай музычнай прэміі “Belbrand Award”;
Перагуд Вольга Юр’еўна – спявачка, выкладчык QSI International School of Minsk.
Больш падрабязная інфармацыя пра конкурс прадстаўлена тут:Папараць-кветка

Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.


Сменить язык сайта:

^

Приоритетные сайты

^







75 лет

75 лет Гродненской области