*
 

Віншуем!

Віншуем!


Віншуем СЕРАФІНОВІЧ Рэнату Іванаўну з паспяховым завяршэннем навучання ў магістратуры факультэта мастацтваў і дызайну ўстановы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы” па спецыяльнасці 1-16 80 01 “Музычнае мастацтва”! Абарона магістарскай дысертацыі, якая была ацэненая вышэйшым балам (“10”), і ўручэнне дыплома магістра адбылася 26 чэрвеня. Тэма дысертацыі: “Другі струнны квартэт М.Вайнберга ў кантэксце выканальніцкай інтэрпрэтацыі” (навуковы кіраўнік – кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт І.Ф.Двужыльная).
Дысертацыя змяшчае матэрыял, які адносіцца да выканальніцкага музыказнання, прысвечана аднаму з твораў выдатнага кампазітара ХХ стагоддзя М.С.Вайнберга. У ёй прапанавана мадэль аналізу і інтэрпрэтацыйнага ўвасаблення квартэтнай музыкі М.Вайнберга на прыкладзе Другога струннага квартэта (другая рэдакцыя, 1986 год) французскім калектывам Данэль-квартэтам (гуказапіс 2006 года).
Цыкл з 17 струнных квартэтаў Вайнберга – унікальная з’ява ў выканальніцкай практыцы музыкантаў-інструменталістаў. Яны адкрываюць багаты і складаны ўнутраны свет кампазітара, які аказаў уздзеянне на квартэтную творчасць Д.Шастаковіча. Другі струнны квартэт адыграў асаблівую ролю ў творчай біяграфіі кампазітара, зьявіўся выражэннем адной з стылеўтваральных характарыстык творчасці М.Вайнберга.
У рабоце атрымалі ўсебаковае абагульненне асноўныя дасягненні айчыннага і замежнага музыказнання ў аспекце вывучэння камернага струннага квартэта як жанру камернай інструментальнай музыкі і ансамбля выканаўцаў, выканальніцкай інтэрпрэтацыі і яе спецыфічных аспектаў у праекцыі на жанр струннага квартэта. Глыбока і сістэмна даследаваны роль жанру струннага квартэта ў творчай біяграфіі М.Вайнберга і месца ў ёй Другога струннага квартэта як ўзору ранняга стылю з пазіцый музычнага семантыкі, паэтыкі, стылістыкі.
Адзначым эксклюзіўнасць даследавання ў сферы аналізу выканальніцкай інтэрпрэтацыі канкрэтнага калектыву, значны асабісты ўклад яго аўтара ў вывучэнні англамоўных крыніц, якія дазволілі ўбачыць струнны квартэт як шматаспектны феномен камерна-інструментальнай музыкі, а таксама важнасць практыка-арыентаванай накіраванасці навуковых пошукаў і адкрыццяў Р.І.Серфіновіч у якасці выкладчыка, старшыні цыклавой камісіі струнных смычковых інструментаў, выканаўцы (у тым ліку ілюстратара ў рамках дысцыпліны “Камерны ансамбль” і іншых), кіраўніка струннага квартэта навучэнцаў установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж”.
Праведзенае даследаванне атрымала шырокую апрабацыю. Яго матэрыялы былі прадстаўлены ў дакладах (паведамленнях) на 3-х навуковых канферэнцыях (міжнароднай, рэспубліканскай, унутрывузаўскай) і ў 4-х артыкулах у розных навуковых выданнях.
У красавіку 2020 года навуковая работа Р.І.Серафіновіч “Асаблівасці выканальніцкай інтэрпрэтацыі Другога струннага квартэта М.С.Вайнберга Данэль-квартэтам” удзельнічала ў Міжнародным конкурсе студэнцкіх работ “Музычная культура Расіі і Італіі: перасячэнні і ўзаемадзеянні”, які праводзіўся ў рамках Міжнароднага фестывалю “Рускія асамблеі ў Неапалі”, і была адзначана дыпломам лаўрэата III ступені.
Навуковы кіраўнік выкананай магістарскай дысертацыі, выкладчык каледжа, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт І.Ф.Двужыльная з’яўляецца аўтарам манаграфіі “Мечыслаў Вайнберг і Беларусь: погляд даследчыка” (Гродна, 2019, рукапіс).
За апошнія 3 гады на факультэце мастацтваў і дызайну ўстановы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы” пад яе навуковым кіраўніцтвам былі падрыхтаваны і паспяхова абаронены магістарскія дысэртацыі іншых нашых выкладчыкаў:
1. Гаплічнік Н.Ю. Царкоўна-пеўчая культура Праваслаўнай Царквы на тэрыторыі Гродзеншчыны канца XVIII – пачатку XX стагоддзяў (2018);
2. Кананкова В.Ю. Стыль бельканта ў навучанні студэнта-вакаліста (2019);
3. Жукоўскі А.І. Асаблівасці інтэрпрэтацыі эстрадна-джазавых твораў у баянно-акардэонным выканальніцтве (2019).

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.


Сменить язык сайта:

^

Приоритетные сайты

^







75 лет

75 лет Гродненской области