*
 

Віншуем!

Віншуем!


Віншуем Паліну АКУНЕВІЧ (выкладчык А.А.Пятроў) з паспяховым выступленнем (дыплом лаўрэата I ступені) на IV Рэспубліканскім адкрытым фестывалі-конкурсе фартэпіяннай музыкі “Музычныя іскрынкі”, які адбыўся 31 мая – 2 чэрвеня ў г. Клецку Мінскай вобласці!
Фестываль-конкурс фартэпіяннай музыкі “Музычныя іскрынкі” праходзіць штогод у г. Клецку Мінскай вобласці ўжо 10 гадоў. Спачатку ён меў статус адкрытага конкурсу, з 2017 года стаў рэспубліканскім. Геаграфія канкурсантаў паступова пашыралася, у цяперашні час у творчым спаборніцтве прымаюць удзел піяністы з усіх абласцей Беларусі, а таксама замежных краін.
Заснавальнікамі фестывалю-конкурсу выступаюць: ГА “Беларускі саюз музычных дзеячаў”, Клецкі раённы выканаўчы камітэт, ДУА “Клецкая дзіцячая школа мастацтваў”. Удзельнікамі фестывалю-конкурсу з’яўляюцца навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дзіцячых школ мастацтваў, устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Фестываль-конкурс праводзіцца ў 2-х намінацыях:
• “фартэпіяна сола” – у 5-ці ўзроставых катэгорыях (малодшая “А” − да 8 гадоў, малодшая “В” − 9-10, сярэдняя “А” – 11-12, сярэдняя “В” – 13-14, старэйшая – 15-18 гадоў уключна);
• “фартэпіянны ансамбль” – у 4-х узроставых катэгорыях (малодшая “А” − да 8 гадоў, малодшая “В” − 9-10, сярэдняя – 11-13, старэйшая – 14-18 гадоў уключна).
У 2020 годзе ў конкурсе прынялі ўдзел прадстаўнікі 40 дзіцячых школ мастацтваў, сярэдніх школ усіх 6-ці абласцей Беларусі і 3-х дзіцячых школ мастацтваў Расіі (гарадоў Варонеж, Калінінград, Дзяржынскі Маскоўскай вобласці), а таксама Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Баранавіцкага, Гродзенскага, Мінскага, Наваполацкага дзяржаўных музычных каледжаў.
Паліна Акуневіч выступала ў старэйшай узроставай катэгорыі намінацыі “фартэпіяна сола”.
Конкурсная праграма Паліны Акуневіч:
1. Л. ван Бетховен. Саната До мажор ор. 2 № 3, 1 частка.
2. Ф.Шапэн. Скерца № 2 сі-бемоль мінор, ор. 31.
3. Я.Глебаў. Два фантастычных танца (№№1,4).
Выступленні канкурсантаў ацэньвала аўтарытэтнае журы ў наступным складзе:
Пятроў Аляксей Аляксандравіч – выкладчык цыклавой камісіі спецыяльнага фартэпіяна Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа, лаўрэат міжнародных конкурсаў, стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, стыпендыят Міжнароднага фонду “Новыя імёны”, член ГА “Беларускі саюз музычных дзеячаў”, з 1993 года вядзе актыўную канцэртную дзейнасць у Беларусі і за мяжой;
Музыкантаў Аляксандр Дзмітрыевіч – саліст канцэртна-гастрольнага аддзела Беларускай дзяржаўнай філармоніі, старшы выкладчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, лаўрэат міжнародных конкурсаў, стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, з 2001 года вядзе актыўную канцэртную дзейнасць у Беларусі і за мяжой;
Віткоўская (Вінель) Алена Уладзіміраўна – выкладчык цыклавой камісіі фартэпіяна для аркестравых спецыяльнасцяў Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, выкладчык кафедры камернага ансамбля БДАМ, лаўрэат міжнародных конкурсаў, магістр мастацтвазнаўства, двойчы ўладальніца гранд-прэміі і звання лаўрэата спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, член ГА “Беларускі саюз музычных дзеячаў” , з 2009 года арт-дырэктар і пастаянны член журы Рэспубліканскага адкрытага фестывалю-конкурсу фартэпіяннай музыкі “Музычныя іскрынкі” (г. Клецк, Беларусь).
У старэйшай групе намінацыі “фартэпіяна сола” журы вырашыла прысудзіць дыплом лаўрэата I ступені Паліне Акуневіч, дыплом лаўрэата II ступені не прысуджаць, дыплом лаўрэата III ступені – Марыі Нікіценка (УА “Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М.І.Глінкі”) і Ангеліне Пірог (УА “Наваполацкі дзяржаўны музычны каледж”). Дар’я Рашкевіч (ДУА “Плешчаніцкая дзіцячая школа мастацтваў”) ўдастоілася спецыяльнага прыза “Надзея”.
Больш падрабязная інфармацыя аб фестывалі-конкурсе змяшчаецца на сайце: Музычныя іскрынкі
Конкурснае выступленне Паліны Акуневіч можна паслухаць тут: Паліна Акуневіч

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.


Сменить язык сайта:

^

Приоритетные сайты

^







75 лет

75 лет Гродненской области