*
 

Віншуем!

Віншуем!


Віншуем навучэнку 3 класа цэнтра практыкі пры ўстанове адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж” Марыю ІГНАТОВІЧ (выкладчык-метадыст Н.М.Баранава, канцэртмайстар В.Г.Багатава, навучэнка-практыкант Ірына Кель) з паспяховым выступленнем (дыплом лаўрэата II ступені) на II адкрытым рэгіянальным конкурсе “Вясёлыя смычкі”, які адбыўся на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Ваўкавыская дзіцячая школа мастацтваў” у перыяд 20 мая – 1 чэрвеня!
Арганізатарам конкурсу з’яўляюцца аддзел культуры Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта і дзяржаўная ўстанова адукацыі “Ваўкавыская дзіцячая школа мастацтваў”.
У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй конкурс у 2020 годзе праводзіўся ў відэафармаце.
Прыём відэавыступленняў удзельнікаў конкурсу ажыццяўляўся да 20 мая, падвядзенне вынікаў конкурсу – да 31 мая, вынікі былі апублікаваныя 1 чэрвеня на сайце ДУА “Ваўкавыская ДШМ» https://dsi-volkovysk.schools.by, дыпломы і прызы пераможцам былі разасланыя да 20 чэрвеня 2020 года.
Конкурс праводзіцца ў 2-х намінацыях (сольнай і ансамблевай), у кожнай – з унутранай дыферэнцыяцыяй па відах інструментаў і ўзроставых катэгорыях:
1. “Інструментальнае выканальніцтва, саліст (скрыпка, віяланчэль, кантрабас)”
(малодшая ўзроставая катэгорыя “А” – да 8 гадоў; малодшая “В” – 9-10 гадоў; сярэдняя “С” – 11-13 гадоў; старэйшая “D” – 14-16 гадоў);
2. “Ансамблевае выканальніцтва”
2.1. струнна-смычковыя інструменты;
2.2. ансамбль гітарыстаў;
2.3. ансамбль акардэаністаў і баяністаў;
2.4. народныя інструменты (домра, балалайка, цымбалы і г.д.);
2.5. ударныя і духавыя інструменты;
2.6. фальклорныя ансамблі;
2.7. фартэпіянныя ансамблі (наяўнасць двух інструментаў);
2.8. змешаныя ансамблі
(малодшая група – да 12 гадоў, старэйшая група – з 13 да 16 гадоў).
Праграмныя патрабаванні (адзіныя для ўсіх намінацый і ўзроставых катэгорый): выкананне 2-х рознахарактарных п’ес. Час гучання праграмы: малодшая група – да 10 хвілін, сярэдняя і старэйшая – да 15 хвілін.
Марыя Ігнатовіч выступала ў намінацыі і катэгарыі “Сола, скрыпка, малодшая група В”, у якой змагаліся 16 удзельнікаў з усіх трох гродзенскіх дзіцячых (музычных) школ мастацтваў, Цэнтра практыкі пры Гродзенскім дзяржаўным музычным каледжы, Ваўкавыскай, Зэльвенскай, Свіслацкай, Слонімскай ДШМ.
Конкурсная праграма Марыі Ігнатовіч:
І.Бэнда. “Гравэ”. Бэнда
Ж.Ф.Мазас. Эцюд сач. 36, № 47 (Сшытак 2).Мазас
Выступленні ўдзельнікаў конкурсу ацэньвала аўтарытэтнае журы.
Старшыня журы:
Чарнеўская Паліна Станіславаўна, выкладчык кафедры струнных смычковых інструментаў установы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”, лаўрэат міжнародных конкурсаў.
Члены журы:
Грушэўскі Уладзімір Аляксандравіч – член праўлення грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз кампазітараў”;
Смірнова Таццяна Аляксандраўна – выкладчык па класе альта ўстановы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж”;
Хмарская Ірына Алегаўна – выкладчык па класе віяланчэлі ўстановы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж”;
Дзвілянскі Міхаіл Якаўлевіч – выкладчык па класе скрыпкі ўстановы адукацыі “Лідскі дзяржаўны музычны каледж”.
У групе “Сола, скрыпка, малодшая група В”, дзе выступала Марыя Ігнатовіч, журы прысудзіла 7 дыпломаў лаўрэатаў I ступені, 4 дыплома лаўрэатаў II ступені, 5 дыпломаў лаўрэатаў III ступені.
Больш падрабязная інфармацыя аб конкурсе і яго выніках прадстаўлена тут: Вясёлыя смычкі

Віншуем!

Віншуем!
Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.


Сменить язык сайта:

^

Приоритетные сайты

^







75 лет

75 лет Гродненской области