*
 

Віншуем!

Віншуем!


Віншуем Дзяніса ЖАЛТОВА (выкладчык У.І.Захараў) з паспяховым выступленнем (дыплом лаўрэата III ступені) на Міжнародным конкурсе выканаўцаў на гітары “Віват, гітара!”, які адбыўся ў г. Магілёве 30 мая!
У бягучым годзе Міжнародны конкурс “Віват, гітара!”, як і многія іншыя конкурсы і фестывалі, праходзіў дыстанцыйна (па відэазапісах).
Арганізатарамі конкурсу традыцыйна выступаюць дзяржаўная ўстанова адукацыі “Магілёўская дзіцячая школа мастацтваў № 1” і клуб гітарыстаў Беларусі пры падтрымцы ўпраўлення культуры Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта.
Конкурс праводзіцца ў наступных намінацыях:
- “выканаўцы-салісты на класічнай гітары, лютні”;
- “ансамбль”;
- “педагог і вучні”;
- “свабодныя праграмы – салісты”;
- “свабодныя праграмы – ансамблі”;
- “электра-гітара, акустычная гітара, бас-гітара – салісты”;
- “электра-гітара, акустычная гітара, бас-гітара-ансамблі”;
- “аматарскае музіцыраванне – салісты”;
- “аматарскае музіцыраванне – ансамблі”;
- “аркестр”.
Канкурсанты ва ўсіх намінацыях падзяляюцца на 6 узроставых груп:
I – да 8 гадоў (1-я малодшая); 9-10 гадоў (2-я малодшая); II – 11-12 гадоў (сярэдняя); III – 13-16 гадоў уключна (старэйшая); IV – навучэнцы ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі 1-2 курса; V – навучэнцы УССА 3-4 курса; VI – навучэнцы ўстаноў вышэйшай адукацыі, выпускнікі УССА, УВА і інш.
Дзяніс Жалтоў выступаў у IV узроставай групе.
Праграмныя патрабаванні для навучэнцаў УССА: свабодная праграма, вітаецца выкананне апрацоўкі беларускай народнай песні ці арыгінальнай п’есы беларускага аўтара, магчыма выкананне твора кампазітара краіны ўдзельніка.
Конкурсная праграма Дзяніса Жалтова:
1. І.С.Бах. Сарабанда з Партыты № 1 для скрыпкі сола. Транскрыпцыя М.Зеленкі (Milan Zelenka – вядомы чэшскі гітарыст, кампазітар і педагог).
2. Э.Віла-Лобос. Прэлюдыя № 2.
3. В.Жывалеўскі. Апрацоўка беларускай народнай песні “Цярэшка”.
Выступленні ўдзельнікаў конкурсу ацэньвала аўтарытэтнае міжнароднае журы, у склад якога ўвайшлі вядомыя музыканты з Расіі, Украіны, Беларусі і Германіі. Узначальваў журы знакаміты гітарыст Лула Рэйнхардт (Германія), стваральнік уласнага унікальнага стылю (на аснове сімбіёзу бразільскага джаза, фламенка, лаціна), які атрымаў сусветнае прызнанне.
Больш падрабязную інфармацыю аб конкурсе можна паглядзець тут: Віват, гітара!

Віншуем!

Віншуем!





Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.


Сменить язык сайта:

^

Приоритетные сайты

^







75 лет

75 лет Гродненской области