*
 

Віншуем!

Віншуем!


Віншуем Карыну ФІЛІПОВІЧ (выкладчык В.А.Ягадніцкая) з паспяховым выступленнем (дыплом лаўрэата I ступені) на IX Міжнародным фестывалі-конкурсе маладых выканаўцаў імя М.Грушвіцкага, які адбыўся ў маі – чэрвені (г. Ракаў, Беларусь)!
Фестываль-конкурс імя таленавітага беларуска-польскага кампазітара і піяніста Міхаіла Грушвіцкага (1828-1904), які нарадзіўся ў вёсцы Выганічы, недалёка ад Ракава, праводзіцца штогод, пачынаючы з 2012 года. Арганізатарамі фестывалю-конкурсу з’яўляюцца: аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага райвыканкама, дзяржаўная ўстанова адукацыі “Ракаўская дзіцячая школа мастацтваў”. Сёлета па аб’ектыўных прычынах фестываль-конкурс упершыню праходзіў дыстанцыйна (па відэазапісах).
У рамках фестывалю-конкурсу праводзяцца 2 конкурсы – маладых выканаўцаў і кампазітарскай творчасці.
У конкурсе маладых выканаўцаў прымаюць удзел салісты (фартэпіяна, орган) і ансамблі – навучэнцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, а таксама іншых арганізацый, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі (за выключэннем лаўрэатаў Гран-пры і 1-й прэміі мінулых конкурсаў у той жа ўзроставай катэгорыі). Конкурс праводзіцца ў два туры, 1 тур – адборачны (на базе ўстаноў адукацыі), 2 тур – заключны, арганізаваны аргкамітэтам (прадстаўнікамі ДУА “Ракаўская ДШМ”). Да ўдзелу ў 2-м туры дапускаюцца не больш 2-х салістаў і 2-х ансамбляў ад адной установы адукацыі. Спасылка на відэазапіс конкурснага выступлення і іншыя неабходныя матэрыялы павінны былі быць высланы на электронны адрас аргкамітэта фестывалю-конкурсу па 31 мая, вынікі былі апублікаваныя 30 чэрвеня на сайце фестывалю-конкурсу: Конкурс Грушвіцкага
Конкурс маладых выканаўцаў праводзіцца па 3-х намінацыях: сольнае выкананне, фартэпіянныя дуэты (выкананне на адным раялі ў 4 рукі), змешаныя ансамблі (з удзелам фартэпіяна). Салісты дыферэнцыруюцца на 5 узроставых катэгорый (піяністы да 8, 11, 15, 18 гадоў уключна, арганісты да 18 гадоў уключна), ансамблі – на 3 катэгорыі (удзельнікі да 11,15,18 гадоў уключна).
Карына Філіповіч выступала ў катэгорыі, дзе змагаліся выканаўцы на фартэпіяна да 18 гадоў уключна.
Праграмныя патрабаванні для дадзенай катэгорыі – выкананне 4-х твораў агульнай працягласцю гучання не больш за 30 хвілін. Праграма павінна ўключаць: 1) твор эпохі барока ці класіцызму, 2) сачыненне эпохі рамантызму (пажадана выкананне твора М.Грушвіцкага або яго беларускіх сучаснікаў – Н.Орды, С.Манюшкі і інш.), 3) віртуозную п’есу ці канцэртны эцюд, 4) твор па выбару ўдзельніка, які быў створаны пасля 1920 г. (уключаючы творы беларускіх аўтараў).
Конкурсная праграма Карыны Філіповіч:
1. Л.Бетховен. Фартэпіянная саната op. 2 № 2 A-dur;
2. Ф.Шапэн. Балада ор. 47 As-dur;
3. С.Рахманінаў. Эцюд ор. 39 № 3.
4. Д.Смольскі. Скерца.
Конкурснае выступленне Карыны Філіповіч можна паслухаць тут:Карына Філіповіч
Конкурсныя выступленні ацэньваліся па 10-бальнай шкале аўтарытэтным міжнародным журы з прадстаўнікоў 3-х краін:
Кірыл Кедук (г. Мінск, Беларусь – Польшча) – таленавіты малады беларускі і польскі піяніст, які актыўна канцэртуе, лаўрэат прэстыжных міжнародных конкурсаў, удзельнік шматлікіх буйных музычных праектаў і фестываляў (сярод якіх Maggio Musicale Fiorentino, Kissinger Sommer, Абліччы сучаснага піянізму, Ravenna Musica, Festival Chopin Genève і інш.), рэгулярна выступае на самых прэстыжных канцэртных пляцоўках свету;
Ігнацы Залеўскі (г. Варшава, Польшча) – вядомы польскі кампазітар, дырыжор, доктар мастацтвазнаўства, дацэнт Музычнага ўніверсітэта імя Ф.Шапэна ў Варшаве, лаўрэат міжнародных і нацыянальных конкурсаў;
Віргінія Сурвілайтэ (г. Вільнюс, Літва) – прафесар Літоўскай акадэміі музыкі і тэатра, заслужаная артыстка Літвы, вядомая канцэртная выканаўца (піяністка і арганістка).
Агульная сума адзнак, якія паставілі 3 члена журы па 10-бальнай шкале Карыне Філіповіч, – 28 балаў.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.


Сменить язык сайта:

^

Приоритетные сайты

^







75 лет

75 лет Гродненской области