*
 

Віншуем!

Віншуем навучэнцаў Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа з паспяховым выступленнем на XI Міжнародным музычным інтэрнэт-конкурсе (г. Бялград, Сербія), які праводзіўся з 1 сакавіка па 30 красавіка:
Анастасія ЖУК (скончыла 2 курс, баян, выкладчык С.І.Кедук) – I месца (91,16 балаў);
Ульяна ПАЛУБІНСКАЯ (скончыла 1 курс, домра, выкладчык В.В.Палкіна, канцэртмайстар Л.В.Валчкова) – II месца (88 балаў);
Эвяліна БОКІЙ (выпускніца каледжа 2020 года, віяланчэль, выкладчык І.А.Хмарская, канцэртмайстар К.М.Міхайлава) – II месца (87,66 балаў)!
Ганна ПЕТРАЧЭНКА (скончыла 3 курс, выкладчык А.У.Лябецкая) – II месца (80 балаў)!
Арганізатарамі конкурсу выступаюць Асацыяцыя педагогаў музычных устаноў адукацыі Сербіі і прадзюсерскі цэнтр MIR Production пры падтрымцы Міністэрстваў культуры і сувязі Сербіі.
Конкурс праводзіцца штогод з 1 сакавіка па 30 красавіка па 4-х цыклах (кожны цыкл аб’ядноўвае некалькі намінацый, усяго ў конкурсе прадстаўлена 31 намінацыя).
Конкурсная праграма ва ўзроставых катэгорыях, у якіх выступалі навучэнцы Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа, складалася з двух твораў па выбары ўдзельніка агульнай працягласцю гучання да 12 (А.Жук, У.Палубінская, Г.Петрачэнка) або 14 (Э.Бокій) хвілін.
Удзельнікі конкурсу ацэньваюцца па 100-бальнай шкале на падставе сярэдняга бала членаў журы. I месца прысуджаецца ўдзельніку, які набраў ад 90 да 100 балаў, II месца – не менш за 80 балаў, III месца – не менш за 70 балаў, дыпламанта – не менш за 60 балаў. Канкурсант, які заняў I месца і набраў найбольшую суму балаў у канкрэтнай конкурснай намінацыі, атрымлівае дыплом чэмпіёна свету (Internet Music Champion of the World). Уладальнікі дыплома чэмпіёна свету ў кожнай з 31-й намінацыі ўдзельнічаюць у конкурсе на атрыманне Гран-пры творчага спаборніцтва (Masters Final).
У 2020 годзе ў конкурсе прынялі ўдзел 1350 удзельнікаў з 38 краін, 190 гарадоў і 220 устаноў адукацыі сферы культуры.
Для працы ў складзе журы былі запрошаны аўтарытэтныя музыканты-выканаўцы і педагогі розных краін.
Склад журы ў намінацыі “Баян, акардэон”:
Анджэй Смолік (Аndrzej Smolik, г. Санок, Польшча) – дырэктар Дзяржаўнай музычнай школы імя Ванды Коссакавай I і II ступені ў г. Санок, выкладчык кафедры музычнай адукацыі Дзяржаўнай вышэйшай прафесійнай школы імя Яна Гродка ў г. Санок;
Нгуен Тай Хунг (Nguyen Tai Hung, г. Ханой, В’етнам) – загадчык кафедры баяна і акардэона В’етнамскай нацыянальнай акадэміі музыкі, кандыдат мастацтвазнаўства;
Гвоздэн Эраковіч (Gvozden Erakovic, г. Смедэрева, Сербія) – дырэктар Вышэйшай музычнай школы “Коста Манайловіч” у г. Смедэрева, прафесар Акадэміі выяўленчых мастацтваў у г. Бялградзе.
Склад журы ў намінацыі “Домра”:
Гуніна Іна Аляксееўна (г. Масква, Расія) – дацэнт кафедры струнных народных інструментаў Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных, лаўрэат усерасійскага і міжнародных конкурсаў;
Грачова Таццяна Уладзіславаўна – выкладчык кафедры народных інструментаў Саратаўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя Л.В.Собінава, лаўрэат міжнародных конкурсаў;
Малыхін Сяргей Пятровіч (Ніжні Ноўгарад, Расія) – прафесар Ніжагародскай дзяржаўнай кансерваторыі (акадэміі) імя М.І.Глінкі, лаўрэат міжнародных конкурсаў.
Склад журы ў намінацыі “Віяланчэль”:
Ділбак Такай (Dilbağ Tokay, г. Стамбул, Турцыя) – прафесар Стамбульскай дзяржаўнай кансерваторыі Універсітэта мастацтваў імя Мімара Сінана;
Юдзіт Нідэрхольцэр Ёсіфоска (Judit Niderholcer Josifoska, г. Нові-Сад, Сербія) – прафесар кафедры струнных смычковых інструментаў (класы віяланчэлі і камернага ансамбля) Вышэйшай школы музыкі “Ісідор Баіч” у г. Нові-сад;
Дэры Д’ёрдзь (Déri György, г. Будапешт, Венгрыя) – загадчык кафедры віяланчэлі і кантрабаса Музычнай акадэміі імя Ферэнца Ліста, прафесар, доктар мастацтвазнаўства, лаўрэат міжнародных конкурсаў.
Склад журы ў намінацыі “Фартэпіяна”:
Міхаіл Краўчын (Михаил Кравчин, Michael Kravtchin, г. Кассель, Германія) – загадчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна, дацэнт музычнай акадэміі “Луі Шпор”, лаўрэат міжнародных конкурсаў;
Элен Бержы (Helene Berger, г. Парыж, Францыя) – вядомая піяністка, кампазітар, аранжыроўшчык, прафесар кафедры спецыяльнага фартэпіяна ў г. Іссі-ле-Муліно, мастацкі кіраўнік Міжнароднага музычнага фестывалю ў г. Кап-Фэры, віцэ-прэзідэнт Міжнароднага конкурсу імя Леапольда Беллана (г. Парыж);
Мэн Мэн (Meng Meng, г. Чжэцзян, Кітай) – вядомая піяністка, музыказнаўца, доктар філасофіі, прафесар універсітэта Лішуй (Lishui University), лаўрэат міжнародных конкурсаў.
Больш падрабязную інфармацыю аб інтэрнэт-конкурсе і яго выніках 2020 года можна паглядзець тут: Конкурс.
Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.


Сменить язык сайта:

^

Приоритетные сайты

^







75 лет

75 лет Гродненской области