*
 

Віншуем!

Віншуем!


Народны аркестр рускіх народных інструментаў установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж” створаны ў 1969 годзе пад кіраўніцтвам М.Д.Жэранкова. З 1998 года па 2015 год аркестрам кіравала С.І.Кедук. У 2004 годзе аркестру рускіх народных інструментаў прысвоена найменне “народны аматарскі калектыў”. З верасня 2015 года кіраўніком народнага аркестра рускіх народных інструментаў з’яўляецца Казека Дзмітрый Вітальевіч.
Рэпертуар калектыву разнастайны, ўключае класічныя, сучасныя творы рускіх і замежных кампазітараў, апрацоўкі народных песень і танцаў. Асаблівае месца ў рэпертуары займаюць творы беларускіх кампазітараў, творы для аркестра (арыгінальныя кампазіцыі і перакладанні), для саліста (інструменталіста, вакаліста) з аркестрам. Калектыў паспяхова ажыццяўляе канцэртна-выканальніцкую і музычна-асветніцкую дзейнасць, нараўне з выкананнем вучэбных задач, з’яўляецца пастаянным удзельнікам канцэртаў, канцэртна-лекцыйных праектаў, якія ажыццяўляюцца на сцэне канцэртнай залы Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа.
З творчым калектывам выступаюць у якасці салістаў вядомыя айчынныя і замежныя выканаўцы. Пастаянна супрацоўнічаюць з аркестрам салісты заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Гродзенская капэла” і Гродзенскай абласной філармоніі. У 2002 і 2009 гадах аркестр прымаў удзел у сольных канцэртах народнага артыста Расіі, прафесара Расійскай Акадэміі музыкі імя Гнесіных у г. Масква, кампазітара, выдатнага прафесійнага выканаўцы Аляксандра Цыганкова (домра), які даў высокую адзнаку аркестру і яго кіраўніку. У 2003 годзе паспяхова выступіў на сцэне Гродзенскай абласной філармоніі ў рамках канцэртнай праграмы Рэспубліканскага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя І.І.Жыновіча.
Дзякуючы высокаму выканальніцкаму ўзроўню, разнастайнаму рэпертуару, яркаму і характэрнаму гукавому каларыту, калектыў запрашаецца з канцэртнымі праграмамі для выступлення на шматлікія афіцыйныя ўрачыстасці і святочныя мерапрыемствы, якія праходзяць у г. Гродна, вобласці, г. Мінску і іншых гарадах краіны, прымае актыўны ўдзел у творчым забеспячэнні сацыяльна значных падзей: творчая справаздача Гродзенскай вобласці, прысвечаная 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на сцэне Палаца Рэспублікі ў г. Мінску (2009 г.), выступленне на сцэне Палаца культуры ў г. Хайнуўка, Рэспубліка Польшча, ў рамках сумеснага культурнага праекта з салістам Варшаўскай оперы М.Скепкай (2009 г.), тэматычны канцэрт “Вярніся ў Сарэнта” на сцэне канцэртнай залы Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа (2010 г.), мітынг-рэквіем, прысвечаны 30-й гадавіне Чарнобыльскай аварыі, які прайшоў ў г. Гродна (2016 г.), фестываль праваслаўнай культуры “Скарбніца” ў г. Гродна (2017 г.), інфармацыйна-адукацыйны інтэрнэт-праект “#Гісторыя #Памяць #Будучыня.by”, прысвечаны 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне (2020 г.), дабрачынныя акцыі, якія праводзяцца Гродзенскім абласным аддзяленнем грамадскіх аб’яднанняў “Беларускі фонд міру”, “Беларускі дзіцячы фонд”, Гродзенскай абласной арганізацыяй грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа”, Гродзенскай гарадской арганізацыяй грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя шматдзетных бацькоў”.
Народны аркестр рускіх народных інструментаў Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа з’яўляецца лаўрэатам шэрагу конкурсаў і фестываляў: гарадскі фестываль “Студэнцкая вясна” ў г. Гродна (2000 г.), Рэспубліканскі конкурс аркестравых і харавых калектываў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў культуры і мастацтва (2001, 2005 гг.), Усебеларускі фестываль народнага мастацтва “Беларусь – мая песня” (2005, 2008 гг.), I абласны агляд-конкурс аматарскіх калектываў інструментальнага жанру ў г. Гродна (2010 г.), II абласны агляд-конкурс калектываў інструментальнага жанру ў г. Гродна (2016 г.), IX Міжнародны конкурс сярод музыкантаў “GRAND MUSIC ART” (г. Масква, Расія, 2020 г.).
За дасягнутыя поспехі ў канцэртнай дзейнасці і ўдзел у фестывалях-конкурсах народны аркестр рускіх народных інструментаў неаднаразова ўзнагароджаны ганаровымі граматамі, дыпломамі і памятнымі падарункамі. Калектыў аркестра знаходзіцца ў пастаянным творчым пошуку, удасканальвае свой мастацкі ўзровень і ўзбагачае рэпертуар новымі інструментальнымі і вакальна-інструментальнымі творамі.

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.


Сменить язык сайта:

^

Приоритетные сайты

^







75 лет

75 лет Гродненской области