*
 

Віншуем!

Віншуем!


Віншуем Наталлю Сямёнчык (выкладчык У.П.Кукаловіч) з паспяховым выступленнем (дыплом і званне дыпламанта) на IV Міжнародным конкурсе баяністаў-акардэаністаў і ансамбляў “AccoPremium – 2020” , які адбыўся з 30 кастрычніка па 2 лістапада ў г. Рэчыца (Беларусь)!
Арганізатарам конкурсу з'яўляюцца аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Рэчыцкага раённага выканаўчага камітэта, дзяржаўная ўстанова адукацыі “Рэчыцкая Дзіцячая школа мастацтваў Гомельскай вобласці”. Дырэктар конкурсу – лаўрэат усерасійскіх і міжнародных конкурсаў, дырэктар канцэртнага агенцтва “AccoPremium” Трафім Анціпаў.
Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
A – салісты ў шасці узроставых групах (да 7-мі гадоў, 8-10, 11-13,14-16, 17-18 гадоў уключна, ад 19 гадоў і старэй) – А1 “Баян-акардэон”, А2 “Гармонь”, А5 “Баян-акардэон вар’етэ” без фанаграмы, А6 “Баян-акардэон вар’етэ” з фанаграмай; без абмежаванняў ва ўзросце – А3 “Банданэон”; А4 “Digital Accordion”;
B – дуэты (у сямі узроставых групах);
З – трыо (ў сямі ўзроставых групах);
D – квартэты і квінтэт (у сямі ўзроставых групах);
E – ад секстэта да актэта (у сямі ўзроставых групах).
Наталля Сямёнчык выступала ў намінацыі А1 (салісты), узроставай групе IV (14-16 гадоў).
У намінацыі А1 выступалі 13 удзельнікаў з 4-х краін (Беларусь, Расія, Украіна, Нарвегія).
Праграмныя патрабаванні для дадзенай намінацыі і катэгорыі:
I тур – выкананне 2-х рознахарактарных твораў па выбару ўдзельніка;
II тур – выкананне праграмы з 3-х твораў (працягласць гучання да 15 хвілін).
Праграма павінна ўключаць: паліфанічны цыкл з фугой не менш 3-х галасоў, твор па выбары, віртуозную п’есу або апрацоўку народнай мелодыі.
Першапачаткова планавалася правядзенне конкурсу ў 2 туры, 1-ы тур – па відэазапісах, 2-гі тур – вочны, на базе ДУА “Рэчыцкая дзіцячая школа мастацтваў Гомельскай вобласці”.
У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй конкурс быў праведзены анлайн (у дыстанцыйным фармаце).
Склад журы IV Міжнароднага конкурсу баяністаў і акардэаністаў “AccoPremium-2020”.
Мурза Уладзімір Анатольевіч (баян, г. Адэса, Украіна) – народны артыст Украіны, лаўрэат міжнародных конкурсаў, прафесар Адэскай нацыянальнай музычнай акадэміі імя А.В.Няжданавай, старшыня журы;
Асокін Сяргей Віктаравіч (акардэон, г. Масква, Расія) – дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытута музыкі імя А.Г.Шнітке, лаўрэат міжнародных конкурсаў, кампазітар;
Плігаўка Уладзіслаў Мікалаевіч (баян, г. Мінск, Беларусь) – саліст Беларускай дзяржаўнай філармоніі, лаўрэат міжнародных конкурсаў;
Арлоў Уладзімір Яўгенавіч (акардэон, г. Санкт-Пецярбург, Расія) – прафесар кафедры баяна і акардэона Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай кансерваторыі імя Н.А.Рымскага-Корсакава, лаўрэат міжнародных конкурсаў;
Хромаў Аляксей Паўлавіч (акардэон, г. Самара, Расія) – саліст Самарскай дзяржаўнай філармоніі, лаўрэат усерасійскіх і міжнародных конкурсаў, заснавальнік і кіраўнік міжнароднага інфармацыйнага партала “www.ACCORDIONS.pro”;
Таран Анатоль Аляксандравіч (баян, г. Мінск, Беларусь) – лаўрэат міжнародных конкурсаў, двухразовы пераможца конкурсу “Трафей свету”, артыст Viktoria Accordions.
Журы ацэньвала выступленні ўдзельнікаў па 25-бальнай ацэначнай сістэме.
I прэмія была прысуджана ўдзельніку (1), які набраў 23,4 бала;
II прэмія – удзельнікам (3), якія набралі ад 22,4 да 22,9 балаў;
III прэмія – удзельнікам (3), якія набралі ад 21,7 да 21,9 балаў;
дыплом дыпламанта (3) – ад 20,6 да 21,0 бала;
дыплом удзельніка (3) – ад 19,1 да 20,0 бала.
Наталля Сямёнчык атрымала агульны бал – 21 (ад 19,0 да 23,4 ў розных членаў журы).
Конкурснае выступленне Наталлі Сямёнчык можна паслухаць тут: Н.Сямёнчык
І.С.Бах. Прэлюдыя і фуга gis moll, ХТК I.
А.Прыбыткаў. Саната № 1, ч. I.
В.Чэрнікаў. “Джаз-вальс”.
Наталля Сямёнчык атрымала дыплом дыпламанта і таксама была адзначана журы сертыфікатам, які дае права на вызваленне ад аплаты арганізацыйнага ўзносу ўдзельніку Міжнароднага конкурсу акардэоннай музыкі “Віват, Баян!”, які пройдзе ў г. Самары (Расія) ў 2021 годзе.
Больш падрабязную інфармацыю аб конкурсе можна паглядзець тут:
“AccoPremium – 2020”

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.


Сменить язык сайта:

^

Приоритетные сайты

^







75 лет

75 лет Гродненской области