*
 

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем навучэнцаў Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа з паспяховым выступленнем на XVIII Міжнародным конкурсе акардэаністаў-салістаў “Naujene 2021” (г. Даўгаўпілс, Латвія), які адбыўся 12 – 14 красавіка: Карпач Ілья – I месца; Чывель Аляксандр – II месца (выкладчык Н.У.Кукаловіч)!
Арганізатарам конкурсу з’яўляецца Науенская музычная і мастацкая школа (удзельнік Міжнароднай канфедэрацыі акардэаністаў (CIA)) ў супрацоўніцтве з упраўленнем культуры Даўгаўпілскага краю.
Летась з прычыны пандэміі конкурс не адбыўся, а ў бягучым годзе праслухоўванне ўдзельнікаў аўтарытэтнае міжнароднае журы з прадстаўнікоў шасці краін (Латвія, Літва, Эстонія, Беларусь, Расія, Францыя) ажыццявіла дыстанцыйна – па відэазапісах. У конкурсе ўдзельнічалі 136 навучэнцаў устаноў пачатковай і сярэдняй музычнай адукацыі з сямі краін (Латвія, Літва, Эстонія, Беларусь, Расія, Польшча, Чэхія). Удзельнікі конкурсу падзяляліся па чатырох узроставых катэгорыях: прадстаўнікі музычных школ 1-4 і 5-7 класаў (А1, А2) і ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў сферы культуры 1-2 і 3-4 курсаў (В1, В2). Прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа выступалі ў намінацыі В1. Па ўмовах конкурсу павінны былі выканаць праграму з 3-х твораў агульнай працягласцю гучання да 15 хвілін (прэлюдыю і фугу, твор буйной формы і па ўласным выбары).
Выступленні ўдзельнікаў ацэньваліся па 25-бальнай сістэме. Журы конкурсу па сярэднім бале вызначыла лаўрэатаў і дыпламантаў па наступным прынцыпе:
I месца – 23 - 25 балаў;
II месца – 20 - 22,99 балаў;
III месца – 18 - 19,99 балаў;
падзяка за ўдзел – 17 – 17,99 балаў.
Члены журы выступленне сваіх навучэнцаў не ацэньвалі.
У палажэнні аб правядзенні конкурсу прадугледжана магчымасць прысуджэння 3-х Гран-пры.
Урачыстую цырымонію абвяшчэння лаўрэатаў конкурсу можна паглядзець тут: YouTube

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.