*
 

Новыя імёны

Новыя імёны

25 - 26 сакавіка ў Гродзенскім дзяржаўным музычным каледжы адбудзецца Абласны конкурс "Новыя імёны" у намінацыі "Струнныя народныя інструменты". У конкурсе прымуць удзел 139 юных выканаўцаў - вучняў дзіцячых школ мастацтваў Гродзенскай вобласці па класу балалайкі, гітары, домры і цымбалаў, якія будуць спрачацца за перамогу ў трох узроставых групах. Лепшых вызначыць журы, у склад якога ўваходзяць вядучыя выкладчыкі Гродзенскага і Лідскага музычных каледжаў. Узначальваюць журы вядомыя ў рэспубліцы музыканты - саліст Гродзенскай абласной філармоніі А.Варанішча, дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Я.Грыдзюшка, салістка Беларускай дзяржаўнай філармоніі Н.Корсак і выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі В.Прадзед. Падрабязная інфармацыя на нашым сайце ў рубрыцы Конкурсы і фестывалі.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.



Приоритетные сайты

^