*
 

Конкурс юных піяністаў

Конкурс юных піяністаў

18 - 19 сакавіка ў канцэртнай зале Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа адбудзецца VII Абласны конкурс юных піяністаў. 63 юныя таленты з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці ў трох узроставых групах будуць дэманстраваць сваё майстэрства ігры на раялі. Лепшых вызначыць журы, у склад якога ўваходзяць вядучыя выкладчыкі Гродзенскага і Лідскага музычных каледжаў. Узначальвае журы дэкан фартэпіянна-кампазітарска-музыказнаўчага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, дацэнт Тургель С.Г.



Приоритетные сайты

^






75 лет

75 лет Гродненской области