22 – 23 красавікапа запрашэнню Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжанаш горад наведалі юныя музыканты з Польшчы.Галоўнай падзеяй творчага візіта вучняў музычных школ па класу гітары з гг. Бяла Падляска і Аўгустаў на чале з выкладчыкаміЗбігневам Шэўчукам і Дарыюшам Міхалоўскімстаў канцэрт у музычным каледжы, пасля якога адбылася цікавая размова і абмен карыснай інфармацыяй па пытаннях навучання ігры на гітары і іншых праблемах музычнай адукацыі.