*
 

Каложскія чытанні

Каложскія чытанні

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь камерны жаночы хор Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа выступіў на адкрыцці VI Каложскіх абласных навукова-адукацыйных чытанняў, прысвечаных агульнай тэме “Маральныя каштоўнасці і будучыня чалавецтва” (кіраўнік хору – заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Ларыса Іконнікава, дырыжор – выкладчык каледжа, рэгент хору храма ў гонар Сабора Усіх Беларускіх Святых Наталля Гаплічнік). Мерапрыемства з'яўляецца рэгіянальным этапам Міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў (г. Масква). Чытанні праводзяцца на базе Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора г. Гродна, Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы, гімназіі № 2 г. Гродна і сярэдняй школы № 38 г. Гродна.



Приоритетные сайты

^