*
 

Класіка і джаз

Класіка і джаз

Класіка і джаз прагучаць 20 студзеня ў канцэртнай зале Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа. На сцэне сустрэнуцца два яскравых салicта - легенда сусветнага джаза польскі пiяніст Лешак МОЖДЖЭР i знакамiты беларускi пiяніст-вiртуоз Кiрыл КЕДУК. Музыкаў будзе суправаджаць Мiнскi моладзевы камерны аркестр. У канцэрце таксама прыме ўдзел вядомы беларускi скрыпач, лаўрэат мiжнародных конкурсаў Павел Бацян.
Шэдэўры класічнай музыкі – Канцэрт для фартэпiяна з аркестрам № 1 Ф.Шапэна, Арыя з Сюiты № 3 Рэ мажор I.С.Баха, – пераплятуцца з джазавымi iмправiзацыямі Л.Можджэра. У завяршэннi артысты выканаюць знакаміты твор В.Лютаслаўскага “Варыяцыi на тэму Паганiнi” для двух фартэпiяна з аркестрам i ўдарнымi iнструментамi.
Канцэрт адбудзецца пры падтрымцы Генеральнага Консульства Рэспублікі Польшча ў Гродне i Польскага Інстытута ў Мінску. Галоўны партнёр – кампанiя “ATLAS” (Польшча).
Пачатак у 19.00.
Кошт квітка - 12 - 15 руб.

Даведкі па тэл.: 8 0152 54 29 03, +375 29 674 29 04, + 375 29 584 29 04.



Приоритетные сайты

^