*
 

Музычна-тэарэтычная алімпіяда

Музычна-тэарэтычная алімпіяда

5 красавіка ў Гродзенскім дзяржаўным музычным каледжы пачалася абласная музычна-тэарэтычная алімпіяда. 34 навучэнца дзіцячых школ мастацтваў Гродзенскай вобласці будуць спаборнічаць у напісанні музычнай дыктоўкі, тэста па музычнай грамаце, выкананні рамансаў і іншых творчых заданняў. Лепшых чакаюць дыпломы лаўрэатаў і прызы. Ацэньваць вынікі юных тэарэтыкаў будуць вядомыя музыказнаўцы, выкладчыкі Гродзенскага і Лідскага музычных каледжаў. На адкрыцці алімпіяды з прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў звярнуліся дырэктар каледжа А.М.Саладухін і старшыня журы С.А.Калчанава, а на творчы лад настроіла лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, вучаніца ДМШМ № 1 імя Ю.У.Семянякі г.Гродна Арына Мілай (настаўнік Ж.М.Сушчэня). Яна бліскуча выканала раманс А.Варламава "Ты не пой, душа-девица", партыя фартэпіяна - А.П.Іўлева!

Музычна-тэарэтычная алімпіяда
Музычна-тэарэтычная алімпіяда



Приоритетные сайты

^