*
 

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем навучэнцаў Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа з выдатным выступленнем на XVI Міжнародным конкурсе салістаў-акардэаністаў “Naujene 2018”, які адбыўся 16 – 19 красавіка ў г. Даўгаўпілсе (Латвія):
Анастасія Гізінская (выкладчык С.І.Кедук) і Ганна Сайкоўская (выкладчык У.П.Кукаловіч) – I месца;
Міхаіл Ігнацьеў (выкладчык С.І.Кедук), Дзіяна Помаз (выкладчык У.П.Кукаловіч), Аркадзій Ракуць і Дар’я Шпак (выкладчык Н.У.Кукаловіч) – II месца!
*
 

Віншуем пераможцаў!

Віншуем пераможцаў!

Віншуем пераможцаў абласнога конкурсу сярод вучняў сельскіх ДМШМ і ДШМ! У намінацыі "духавыя і ўдарныя інструменты" лепшымі сталі Аляксей Ладынін (малодшая група, Парэцкая ДМШМ, настаўнік Мазюк П.П.), Мікіта Кісель (сярэдняя група, Парэцкая ДМШМ, настаўнік Сак В.М.) і Ульяна Станкевіч (старэйшая група, Дзітвянская ДМШМ, настаўнік Шарэйка В.А.)!
У намінацыі "фартэпіяна і струнныя смычковыя інструменты" перамаглі Лада Седач (малодшая група, Абухаўская ДШМ, настаўнік Балтрукевіч В.У.) і Міхаіл Русіновіч (сярэдняя група, Верцялішкаўская ДШМ, настаўнік Іванова Т.І.). У старэйшай групе першае месца не было прысуджана. У намінацыі "народныя інструменты" дыплом лаўрэата І ступені атрымалі Валерыя Карпінская (малодшая група, Радунская ДШМ, настаўнік Чывель А.С.), Юлія Вадэйка (сярэдняя група, Радунская ДШМ, настаўнік Пышынскі В.В.) і Павел Гардзейчык (старэйшая група, Верцялішкаўская ДШМ, настаўнік Гаманчук І.М.).
Падрабязныя вынікі конкурсу:vynk-konkursu-selskya-shkoly-duhavyya.doc [903 Kb] (cкачиваний: 320), vynk-konkursu-selskya-shkoly-fs.doc [915 Kb] (cкачиваний: 290), vynk-konkursu-selskya-shkoly-n.doc [935,5 Kb] (cкачиваний: 372).


*
 

Конкурс сельскіх школ

Конкурс сельскіх школ

19 красавіка ў Гродзенскім дзяржаўным музычным каледжы пачаўся абласны конкурс сярод вучняў сельскіх школ. Падчас урачыстага адкрыцця конкурсу прысутных вітаў дырэктар каледжа А.М.Саладухін. Канцэртны нумар юным музыкантам падаравала лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў Валерыя Бялко (выкладчык Голуб А.І., канцэртмайстар Голуб Г.В.). Конкурсныя праслухованні, што праходзяць у аркестравым класе, малой і канцэртнай зале выявяць пераможцаў, якія будуць узнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.

*
 

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем Веру Ражко (выкладчык В.М.Гільдзюк, канцэртмайстар К.М.Міхайлава) з атрыманнем дыплома за паспяховае выступленне на II Адкрытым конкурсе маладых выканаўцаў на аркестравых інструментах імя М.К.Агінскага (група аркестравых струнных смычковых інструментаў), які адбыўся ў г. Маладзечна 13 – 14 красавіка!
*
 

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем Паўла Рыжко (выкладчык К.В.Мазюк, канцэртмайстар В.У.Латышава), Юрыя Хабеца (выкладчык К.В.Мазюк, канцэртмайстар В.А.Усцімава), Яну Якуту (выкладчык В.У.Латышава) з паспяховым выступленнем на IX Міжнародным музычным інтэрнэт-конкурсе (г. Бялград, Сербія), які праводзіўся з 1 сакавіка па 30 красавіка! П.Рыжко і Ю.Хабец занялі II месца, Я.Якута атрымала III месца!



Приоритетные сайты

^






75 лет

75 лет Гродненской области