*
 

Уладзімір Захараў: настаўнік і вучні.

Уладзімір Захараў: настаўнік і вучні.

19 кастрычніка ў Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці адбылася творчая вечарына лаўрэата міжнародных конкурсаў, выкладчыка Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа Уладзіміра Захарава, у якім прынялі ўдзел яго выхаванцы: выпускнікі музычнага каледжа (некаторыя з іх выступілі са сваімі вучнямі), а таксама студэнты і выпускнікі факультэта мастацтваў і дызайну Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы, дзе Уладзімір Іванавіч таксама выкладае гітару. У выкананні маладых артыстаў сольна і ў розных ансамблях гучалі творы Ф.Шуберта, А.Дворжака, В.Казлова, Р.Дзіенса, а таксама самога У.Захарова і ягоных вучняў.
*
 

Хіроко Іноуэ

Хіроко Іноуэ

18 кастрычніка у канцэртнай зале Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа аншлагавым канцэртам арганісткі з Японіі Хіроко Іноуэ і камернага аркестра Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь "Гродзенская капэла" пад кіраўніцтвам Уладзіміра Борматава адкрылася V, юбілейнае, Міжнароднае свята арганнай музыкі "Арганы Еўропы гучаць у Гродна"!



Приоритетные сайты

^