*
 

Конкурс юных піяністаў

Конкурс юных піяністаў

5 - 6 сакавіка ў Гродзенскім дзяржаўным музычным каледжы адбудзецца ХІ Абласны конкурс юных піяністаў. 73 навучэнцы з дзіцячых школ мастацтваў Гродзенскай вобласці будуць спрачацца за перамогу. Лепшых вызначыць журы, у склад якога ўваходзяць вядучыя выкладчыкі Гродзенскага і Лідскага музычных каледжаў. Узначальвае журы загадчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, дацэнт У.А.Дулаў.
Падрабязная інфармацыя на нашым сайце ў рубрыцы Конкурсы і фестывалі.



*
 

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем навучэнцаў Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа з паспяховым выступленнем на ІIІ Міжнародным акардэонным конкурсе “Палымяныя акардэоны 2019”, які адбыўся 22 лютага ў г. Купішкіс (Літва)! Дзіяна Помаз (выкладчык У.П.Кукаловіч) – І месца; Ганна Сайкоўская (выкладчык У.П.Кукаловіч) – І месца; Дар’я Шпак (выкладчык Н.У.Кукаловіч) – II месца, дуэт у складзе Ганна Сайкоўская-Дар’я Шпак (выкладчык У.П.Кукаловіч)- І месца!



Приоритетные сайты

^






75 лет

75 лет Гродненской области