*
 

Конкурс юных піяністаў

Конкурс юных піяністаў

5 сакавіка ў канцэртнай зале Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа адбылося урачыстае адкрыццё ХІ абласнога адкрытага кокнурсу юных піяністаў. Удзельнікаў конкурсу, іх настаўнікаў і бацькоў віталі намеснік начальніка аддзела культурна-асветніцкай работы, мастацтваў і навучальных устаноў упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама С.М.Давыдзік і старшыня журы, загадчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, дацэнт У.А.Дулаў. Першымі, пасля невялікага канцэрта навучэнцаў Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа, у бой уступілі самыя маленькія канкурсанты. Заўтра барацьбу працягнуць прадстаўнікі сярэдняй і старэйшай груп. Пераможцаў чакаюць дыпломы лаўрэатаў і грашовыя прэміі.


Конкурс юных піяністаў
Конкурс юных піяністаў



Приоритетные сайты

^