*
 

Выпуск - 2019!

Выпуск - 2019!

25 чэрвеня ў канцэртнай зале Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння дыпломаў выпускнікам 2019 года. Дакумент аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі атрымалі 50 маладых музыкантаў, з іх 7 - з адзнакай: Я.Каваленка, Н.Крэчка, У.Майсейчык, Д.Марко, П.Цыгель, Я.Якута (фартэпіяна) і В.Бялко (флейта)! У добры шлях!
*
 

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем выкладчыка каледжа, магістра мастацтвазнаўства Гаплічнік Наталлю Юр’еўну з прысуджэннем дыплома XXV Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў за работу першай катэгорыі “Царкоўна-пеўчая культура Праваслаўнай Царквы на тэрыторыі Гродзеншчыны канца XVIII – пачатку XX стагоддзяў”! Работа з’яўляецца магістарскай дысертацыяй па спецыяльнасці “Музычнае мастацтва”, выканана ў перыяд навучання ў магістратуры ўстановы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы”, абаронена 15 студзеня 2018 года (навуковы кіраўнік – кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт І.Ф.Двужыльная).


Сменить язык сайта:

^

Приоритетные сайты

^







75 лет

75 лет Гродненской области