25 лістапада творчы і сямейны дуэт выкладчыкаў Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа Ганны Голуб і Аляксея Пятрова ў чарговы раз парадаваў слухачоў мастацка яркай інтэрпрэтацыяй шэдэўраў сусветнай музычнай класікі. Канцэрт адбыўся ў каміннай зале Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы (г. Мінск) у рамках творчага праекта“Музычныя вечары ў Купалаўскім”, які прымеркаваны да 100-гадовага юбілею найстарэйшага драматычнага тэатра Беларусі. У канцэрце выступіліТаццяна Гаўрылава (сапрана), Ганна Голуб і Аляксей Пятроў(фартэпіяна ў 4 рукі) з выкананнем вакальнай і перакладаў аркестравай рамантычнай музыкі фантастычнай вобразнасці Р.Вагнера, Ф.Шуберта, Ш.Гуно, Ф.Мендэльсона, А.Дворжака, М.Мусаргскага, С.Рахманінава, П.Дзюка.