*
 

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем лаўрэата рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, навучэнку 2 курса Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа Анастасію Жук (выкладчык С.І.Кедук, куратар вучэбнай групы А.М.Сонец) з прысуджэннем стыпендыі Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру”, уручэннем Ганаровай граматы “За высокія паказчыкі ў вучобе і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці” і нагруднага знака “Стыпендыят Фонду міру” ў адпаведнасці з праграмай “Адораныя і таленавітыя – будучыня свету”!
*
 

Новыя імёны!

Новыя імёны!

Віншуем пераможцаў абласнога адкрытага конкурсу "Новыя імёны" ў намінацыі "Духавыя і ўдарныя інструменты"! У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй конкурс прайшоў па відэазапісах. Свае конкурсныя выступленні даслалі 70 юных выканаўцаў на блок-флейце, флейце, кларнеце, габоі, саксафоне, трубе, трамбоне, барытоне, тубе і ўдарных інструментах. Удзельнікі падзяляліся на тры ўзроставыя катэгорыі і прадстаўлялі амаль усе раёны Гродзеншчыны, а таксама Мінскую і Гомельскую вобласці. Вынікі конкурсу можна ўбачыць тут: vynk.doc [913 Kb] (cкачиваний: 239)
*
 

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем Грышкевіча Арцёма (выкладчык І.Ф.Навасадава, канцэртмайстар В.Г.Багатава) з паспяховым выстуленнем (дыплом лаўрэата I ступені) на IV Міжнародным музычным конкурсе імя Р.М.Гліэра (г. Масква, Расія)!


Сменить язык сайта:

^

Приоритетные сайты

^







75 лет

75 лет Гродненской области