Віншуем Дзяніса ЖАЛТОВА(выкладчык У.І.Захараў) з паспяховым выступленнем (дыплом лаўрэата III ступені)на Міжнародным конкурсе выканаўцаў на гітары “Віват, гітара!”, які адбыўся ў г. Магілёве 30 мая!
Віншуемнавучэнку 3 класа Цэнтра практыкі пры ўстанове адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж”Марыю ІГНАТОВІЧ (выкладчык-метадыст Н.М.Баранава, канцэртмайстарВ.Г.Багатава, навучэнка-практыкант Ірына Кель) з паспяховым выступленнем (дыплом лаўрэата II ступені) на II адкрытым рэгіянальным конкурсе “Вясёлыя смычкі”, які адбыўся на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Ваўкавыская дзіцячая школа мастацтваў” у перыяд 20 мая – 1 чэрвеня!
Віншуем Паліну АКУНЕВІЧ(выкладчыкА.А.Пятроў) з паспяховым выступленнем(дыплом лаўрэата I ступені)на IV Рэспубліканскім адкрытым фестывалі-конкурсе фартэпіяннай музыкі “Музычныя іскрынкі”, які адбыўся 31 мая – 2 чэрвеня ў г. Клецку Мінскай вобласці!
Віншуем СЕРАФІНОВІЧ Рэнату Іванаўну з паспяховым завяршэннем навучання ў магістратуры факультэта мастацтваў і дызайну ўстановы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы” па спецыяльнасці 1-16 80 01 “Музычнае мастацтва”! Абарона магістарскай дысертацыі, якая была ацэненая вышэйшым балам (“10”), і ўручэнне дыплома магістра адбылася 26 чэрвеня. Тэма дысертацыі: “Другі струнны квартэт М.Вайнберга ў кантэксце выканальніцкай інтэрпрэтацыі” (навуковы кіраўнік – кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнтІ.Ф.Двужыльная).
Віншуем Анастасію ЖУК(выкладчык С.І.Кедук) з паспяховым выступленнем (дыплом лаўрэата I ступені) на III Міжнародным конкурсе-фестывалі вакальнай і інструментальнай музыкі“Fern Flower International” (Папараць-кветка),які праходзіў з 1 мая па 7 чэрвеня (г. Мінск, Беларусь)!