*
 

ХІІI Абласны адкрыты конкурс юных піяністаў

ХІІI Абласны адкрыты конкурс юных піяністаў

3 сакавіка ў Гродзенскім дзяржаўным музычным каледжы адбудзецца ХІІI Абласны адкрыты конкурс юных піяністаў. 45 навучэнцаў з дзіцячых школ мастацтваў Гродзенскай вобласці будуць спрачацца за перамогу. Лепшых вызначыць журы, у склад якога ўваходзяць вядучыя выкладчыкі Гродзенскага і Лідскага музычных каледжаў. Узначаліць журы загадчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна ўстановы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”, дацэнт У.А.Дулаў. Падрабязная інфармацыя на нашым сайце ў рубрыцы Конкурсы і фестывалі.
*
 

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем навучэнцаў Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа з паспяховым выступленнем на гарадскім адкрытым конкурсе джазавай і эстраднай музыкі “Grodno Young Jazz – 2021”, заключны тур якога прайшоў 17-18 лютага ў філіяле № 1 “Канцэртная зала” дзяржаўнай установы “Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры”:
- ансамбль медных духавых інструментаў (кіраўнік К.В.Мазюк) – дыплом лаўрэата I ступені;
- Ілья Мандрык – выкладчык К.В.Седнеў, канцэртмайстар С.В.Седнева) – дыплом лаўрэата II ступені!