*
 

Арганы Еўропы гучаць у Гродна

Арганы Еўропы гучаць у Гродна


Феліцыян Рошка з'яўляецца адным з выдатных сучасных румынскіх арганістаў. Ён - прафесар па класу аргана на факультэце музыкі Заходняга ўніверсітэта ў г.Тымішаара, член Румынскага саюза кампазітараў і музыказнаўцаў, член Міжнароднага таварыства “Hymnology”. Скончыў Бухарэстскую кансерваторыю імя Ч.Парумбеску ў 1977 г., у наступныя гады стажыраваўся ў прафесараў М.Шлехта з Прагі, Ш.Перэса з Францыі і Л.Габара з Нацыянальнага універсітэта музыкі імя Ф.Ліста (Будапешт). Вядзе актыўную канцэртную дзейнасць у якасці арганіста ў Румыніі і за яе межамі. Гастраляваў у такіх краінах, як Германія, Венгрыя, Малдова, Аўстрыя, Расія, Францыя, Данія, Вялікабрытанія, ЗША, Канада, Польшча, Італія, Славенія, Беларусь. Ф.Рошка з'яўляецца дырэктарам некалькіх нацыянальных і міжнародных фестываляў, напрыклад “Timorgelfest” (www.timorgelfest.net), прэзідэнтам Румынскага таварыства “Hymnology” (www.hymnology.ro), дырэктарам навукова-даследчага гранта на выданне манаграфіі аб румынскіх арганах (www.monografia-orgilor.uvt.ro), аўтарам кніг аб румынскім і сусветным арганным мастацтве.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.



Приоритетные сайты

^