*
 

Віншуем!

Віншуем жаночы камерны хор Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа (кіраўнік – заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Л.М.Іконнікава) з атрыманнем Гран-пры IX Міжнароднага інтэрнэт-конкурсу “Шырокая краіна мая родная”, які праводзіўся з 1 па 30 лістапада, а вынікі былі прадстаўлены на сайце конкурсу (http://planetatalantov.ru) 25 снежня 2014 года! Арганізатарам творчага спаборніцтва выступіў Фонд падтрымкі і развіцця дзіцячай творчасці “Планета Талентаў” (г. Масква). У 2014 годзе хор удзельнічаў у шасці інтэрнэт-конкурсах у намінацыі “Харавыя спевы. Старэйшы склад”, заснавальнікам якіх зʼяўляецца вышэйназваны фонд, пры гэтым адзін раз быў адзначаны Гран-пры, чатыры разы – званнем лаўрэата I ступені, адзін раз – званнем лаўрэата III ступені. У рамках апошняга інтэрнэт-конкурсу жаночы камерны хор выканаў дзве беларускія народныя песні – “Узышла зорка ясная”, “Калядная прыдняпроўская” (музычная і літаратурная апрацоўка святара Аляксандра Шашкова). Аўтарытэтнае журы, у склад якога ўвайшлі акадэмікі, прафесары вядучых ВНУ Масквы і Санкт-Пецярбурга, заслужаныя работнікі і вядучыя эксперты ў галіне культуры, ацаніла выступленне хору максімальным балам (10!) і характарыстыкай “цудоўнае выкананне двух народных песень”, адлюстраванай ў сертыфікаце ўдзелу. Кіраўнік калектыву Л.М.Іконнікава адзначана Падзячным пісьмом Фонду падтрымкі і развіцця дзіцячай творчасці “Планета Талентаў” за плённую працу, вялікі асабісты ўклад у музычна-эстэтычнае выхаванне падрастаючага пакалення і захаванне нацыянальных культур.

Віншуем!

Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.



Приоритетные сайты

^