*
 

Госці з Польшчы

22 – 23 красавіка па запрашэнню Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа наш горад наведалі юныя музыканты з Польшчы. Галоўнай падзеяй творчага візіта вучняў музычных школ па класу гітары з гг. Бяла Падляска і Аўгустаў на чале з выкладчыкамі Збігневам Шэўчукам і Дарыюшам Міхалоўскім стаў канцэрт у музычным каледжы, пасля якога адбылася цікавая размова і абмен карыснай інфармацыяй па пытаннях навучання ігры на гітары і іншых праблемах музычнай адукацыі. У праграме знаходжання ў Гродна былі таксама прадугледжаны сустрэча ў СШ № 36 з польскай мовай навучання, экскурсія па гораду, канцэрт навучэнцаў гродзенскіх музычных школ у Дзіцячай музычнай школе мастацтваў № 1 імя Ю.У.Семянякі. Ініцыятарам прыезду ў Гродна маладых польскіх гітарыстаў з’явіўся вядомы гродзенскі гітарыст, выкладчык музычнага каледжа У.І.Захараў, якія мае даўнія і добрыя кантакты з калегамі-суседзямі. У выніку кароткага, але вельмі насычанага і плённага візіту як беларускія, так і польскія музыканты пагадзіліся, што падобныя сустрэчы прыносяць вялікую карысць абодвум бакам і павінны стаць рэгулярнымі. Культура не павінна мець межаў!

Госці з Польшчы

Госці з Польшчы

Госці з Польшчы

Госці з Польшчы

Госці з Польшчы

Госці з Польшчы

Госці з Польшчы

Госці з Польшчы

Госці з Польшчы

Госці з Польшчы

Госці з Польшчы[/center
[center]Госці з Польшчы

Госці з Польшчы

Госці з Польшчы

Госці з Польшчы

Госці з Польшчы
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.


Приоритетные сайты

^