*
 

Віншуем!

Віншуем Яўгенія Лункевіча і Аркадзія Ракуця (выкладчык Н.У.Кукаловіч) з паспяховым выступленнем на XIV Міжнародным конкурсе салістаў-акардэаністаў “Naujene – 2016”, які адбыўся 12 – 15 красавіка ў г. Даўгаўпілс (Латвія). Я.Лункевіч і А.Ракуць удастоены звання лаўрэата і дыплома трэцяй ступені.
Арганізатарам міжнароднага конкурсу, які праходзіць штогод, выступаюць Науенская Музычная і мастацкая школа (удзельнік Міжнароднай канфедэрацыі акардэаністаў (CIA)) у супрацоўніцтве з Упраўленнем культуры Даўгаўпілскага краю. Конкурс праводзіцца пры падтрымцы Даўгаўпілскай гарадской думы ў зале Цэнтра Культуры Даўгаўпілскага краю. У конкурсе ўдзельнічаюць навучэнцы музычных школ, устаноў сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, якія падзяляюцца на 6 катэгорый. У 2016 годзе ў конкурсе прынялі ўдзел 182 удзельнікі з музычных школ і 41 удзельнік з сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў. Яўген Лункевич і Аркадзь Ракуць выступалі ў катэгорыі "эстрадная музыка", удзельнікамі якой з'яўляюцца навучэнцы ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі і студэнты вышэйшых навучальных устаноў.
Неаднаразова для працы ў складзе журы конкурсу ў катэгорыях, дзе выступаюць навучэнцы дзіцячых музычных школ, запрашаецца старшыня цыклавой камісіі "Народныя інструменты (баян, акардэон)", таленавіты і аўтарытэтны выкладчык Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа па класе баяна У.П.Кукаловіч, які выхаваў многіх лаўрэатаў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, стыпендыятаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
Віншуем!

Віншуем!


Віншуем!

Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.



Приоритетные сайты

^