*
 

Віншуем!

Віншуем Кірыла Коўка (выкладчык Б.З.Тэрмён) з паспяховым выступленнем на Міжнародным конкурсе маладых піяністаў “Mersi, Maestro!”, які адбыўся 16-17 красавіка ў Брусэлі (Бельгія)! К.Коўка ўдастоены дыплома фіналіста конкурсу.
Арганізатарам конкурсу выступіла Музычная школа імя П.І.Чайкоўскага ў Бруселі. Журы конкурсу ўзначаліў Француа Цырі – загадчык кафедры фартэпіяна Каралеўскай кансерваторыі Льежа (Бельгія). У конкурсе прынялі ўдзел 107 маладых музыкантаў, якія выступалі ў трох узроставых катэгорыях: А (да 11 гадоў уключна), B (12-14 гадоў), C (15-19 гадоў). У конкурсе прынялі ўдзел 4 прадстаўніка Беларусі (1 – у малодшай, 3 – у старэйшай катэгорыі) з Віцебска, Гродна, Ліды, Мінска. К.Коўка выступаў у катэгорыі С, дзе спаборнічалі 37 удзельнікаў з 20 краін. Конкурс праводзіўся ў 2 туры. У другі тур у катэгорыі С прайшлі 9 піяністаў, з іх трое сталі лаўрэатамі (I месца не прысуджалася, II месца прысуджана Антону Васюковічу з Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, III месца падзялілі ўдзельнікі з Бельгіі і Шатландыі).
Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.



Приоритетные сайты

^