*
 

Віншуем пераможцаў!

21 красавіка ў Гродзенскім дзяржаўным музычным каледжы адбылася абласная музычна-тэарэтычная алімпіяда сярод навучэнцаў дзіцячых школ мастацтваў, дзіцячых музычных школ мастацтваў, прысвечаная творчасці рускіх кампазітараў савецкай эпохі.
У алімпіядзе прынялі ўдзел 36 навучэнцаў з 20 школ (18 навучэнцаў з 11 школ Гродзенскага метадычнага аб'яднання і 18 навучэнцаў з 9 школ Лідскага метадычнага аб'яднання), з іх 24 навучэнцаў 7-гадовага і 12 навучэнцаў 5-гадовага тэрміну навучання. Гродзенскае метадычнае аб'яднанне прадстаўлялі навучэнцы Слонімскай ДШМ (4), ДМШМ №№ 1,2 г. Гродна, Бераставіцкай і Зэльвенскай ДШМ (па 2), Ваўкавыскай, Роскай, Скідзельскай, Гродзенскай імя А.Тызенгауза, Свіслацкай (філіял г.п. Поразава), Шчучынскай ДШМ (па 1). Лідскае метадычнае аб'яднанне прадстаўлялі навучэнцы Дзятлаўскай ДШМ (5 з улікам філіяла ў аг. Гезгалы), Смаргонскай ДШМ (3), Лідскай, Навагрудскай ДШМ (па 2), Лідскай ДМШМ, Бярозаўскай, Воранаўскай, Радунскай, Іўеўскай, Цырынскай ДШМ (па 1).
У складзе журы працавалі вядучыя выкладчыкі Гродзенскага і Лідскага дзяржаўных музычных каледжаў (С.А.Калчанава – старшыня, Б.А.Двілянская – намеснік старшыні, І.Ф.Двужыльная, А.Б.Пескін, А.А.Фядзюшчанка – члены журы).
Умовы алімпіяды ўключалі 4 віды заданняў па сальфеджыа (дыктант, слыхавы аналіз, чытанне з ліста) і музычнай грамаце (тэст) і 3 – па курсе музычнай літаратуры (віктарына, тэст, абарона рэферата).
Вынікі алімпіяды.
Група 7-гадовага тэрміну навучання:
• I месца – Звяркова Валерыя (Лідская ДМШМ);
• II месца – Клімава Ганна, Ражко Вера (ДМШМ № 1 імя Ю.У.Семянякі г. Гродна);
• III месца – Асоцкая Лізавета (ДМШМ № 2 г. Гродна), Верамейка Паліна (Дзятлаўская ДШМ).
Удастоены грамат за паспяховы ўдзел у алімпіядзе, высокі ўзровень выканання асобных заданняў:
- дыктанта – Саракапыт Аляксандра (Навагрудская ДШМ);
- тэсту па музычнай грамаце – Дуброўская Яна (Свіслацкая ДШМ, філіял г.п. Поразава);
- чытання з ліста – Аніскевіч Анастасія (Дзятлаўская ДШМ, філіял № 1 аг. Гезгалы);
- абароны рэферата – Папкоўская Дар'я (Ваўкавыская ДШМ), Макулік Ілона (Бераставіцкая ДШМ).
Група 5-гадовага тэрміну навучання:
• I месца - Дзяйкала Ганна (ДМШМ № 2 г. Гродна);
• II месца - Шуляк Данііл (Дзятлаўская ДШМ);
• III месца - Анішчык Цімафей (Гродзенская ДШМ імя А.Тизенгауза), Гайсак Анастасія (Шчучынская ДШМ), Карпач Наталля (Бераставіцкая ДШМ).
Удастоены грамат за паспяховы ўдзел у алімпіядзе, высокі ўзровень выканання асобных заданняў:
- тэсту па музычнай грамаце – Масла Ксенія (Навагрудская ДШМ);
- абароны рэферата – Верамейка Анастасія (Дзятлаўская ДШМ).
Адзначаны граматамі за якасную падрыхтоўку ўдзельнікаў абласной музычна-тэарэтычнай алімпіяды настаўнікі, якія падрыхтавалі лаўрэатаў алімпіяды:
- Запівалава А.Г., Кузняцова С.І., Паўлава Г.Б. (Лідская ДМШИ);
- Дзякун Г.Т., Сургаева Г.С., Шахава Н.М. (ДМШМ № 2 г. Гродна);
- Кавальчук В.Г., Сявенка С.К., Ягоўцава Т.А. (ДМШМ № 1 імя Ю.У.Семянякі г. Гродна);
- Мазырка С.У., Раманава Л.К. (Дзятлаўская ДШМ);
- Бяцэнка С.Б., Юркова В.В. (Гродзенская ДШМ імя А.Тызенгауза);
- Раманчук А.В. (Шчучынская ДШМ);
- Галавач К.М. (Бераставіцкая ДШМ).


Віншуем пераможцаў!

Віншуем пераможцаў!

Віншуем пераможцаў!

Віншуем пераможцаў!

Віншуем пераможцаў!

Віншуем пераможцаў!

Віншуем пераможцаў!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.



Приоритетные сайты

^