*
 

Віншуем!

Віншуем навучэнку 4 курса Маргарыту Бурдакову (дыпламант II ступені ў III узроставай групе намінацыі “домра”, выкладчык В.В.Палкіна, канцэртмайстар А.І.Гінч) з паспяховым выступленнем на V Міжнародным конкурсе маладых выканаўцаў на народных інструментах “Залатая ліра Палесся – 2016”, які прайшоў з 23 па 27 лістапада ў г. Гомелі!
Таксама віншуем навучэнца 4 курса Івана Самардака (балалайка, выкладчык А.У.Шкурапата, канцэртмайстар А.І.Гінч) і навучэнку Цэнтра педагагічнай практыкі пры Гродзенскім дзяржаўным музычным каледжы Валерыю Пачобут (балалайка, выкладчык А.У.Шкурапата, канцэртмайстар В.А.Усцімава), якія ўзнагароджаны дыпломам за ўдзел у II туры конкурсу.
У III узроставай групе намінацыі “домра”, у рамках якой выступала Маргарыта Бурдакова, спаборнічалі 22 выканаўцы. Валерыя Пачобут выступала ў II, а Іван Самардак – у IV узроставай групе намінацыі “балалайка”, у якіх прымалі ўдзел 13 і 6 выканаўцаў, адпаведна. Іван Самардак змагаўся з прадстаўнікамі ўстаноў вышэйшай адукацыі – Расійскай акадэміі музыкі імя Гнэсіных (г. Масква) і Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (гг. Мінск, Магілёў).
Заснавальнікамі конкурсу выступаюць Дзяржаўная установа “Гомельская абласная філармонія” і інструментальнае трыо “ЛІРЫЦА” пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама. Конкурс праводзіцца ў тры туры (1 – па відэазапісах, 2 і 3 – у рэжыме публічных выступленняў на базе Дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 1 імя П.І.Чайкоўскага г. Гомеля) па 5-ці намінацыях (цымбалы, домра, балалайка, іншыя струнныя народныя інструменты, баян-акардэон) і 4-м узроставым групам (да 11 гадоў, 12-14, 15-18, 19-25 гадоў уключна). Колькасць дыпломаў і прэмій не дзеліцца. Выступленні ўдзельнікаў ацэньвала міжнароднае журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі 4-х краін (Беларусь, Расія, Украіна, Польшча) пад старшынствам народнага артыста Расіі, прафесара Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных (г. Масква), члена Саюза кампазітараў Расійскай Федэрацыі Аляксандра Цыганкова (домра).

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!


Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.



Приоритетные сайты

^