*
 

Паміж Польшчай і Беларуссю

13 снежня ў малай зале каледжа адбыўся канцэрт “Паміж Польшчай і Беларуссю”. Вядомыя польскія, рускія, беларускія песні, рамансы і інструментальныя кампазіцыі М.Карловіча, С.Манюшкі, Ф.Шапэна, П.Булахава, В.Андрэева, А.Шалава, В.Гарадоўскай, В.Грыдзіна, Б.Кулікова, Я.Глебава і іншых прагучалі ў выкананні польскага спевака і беларускіх музыкантаў-інструменталістаў, якія выступілі перад гледачамі ў разнастайных складах (сола, дуэты, трыо). У канцэрце ўдзельнічалі: каталіцкі свяшчэннік, прафесар Вармінска-Мазурскага універсітэта, саліст філармоніі імя Фелікса Нававейскага ў г. Ольштыне Збігнеў Стэмпняк (бас-прафунда, Польшча), лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, папулярны артыст Аляксандр Варанішча (балалайка), выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа Вера Латышава (фартэпіяна) і Дзмітрый Казека (баян). 18 – 20 лістапада канцэртная праграма “Паміж Польшчай і Беларуссю” мела вялікі поспех у жыхароў гарадоў Бранева, Новэ-Място-Любавске, Венгажэва (Польшча).

Паміж Польшчай і Беларуссю

Паміж Польшчай і Беларуссю

Паміж Польшчай і Беларуссю

Паміж Польшчай і Беларуссю

Паміж Польшчай і Беларуссю
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.



Приоритетные сайты

^