*
 

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем удзельнікаў жаночага камернага хору пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Л.М.Іконнікавай з паспяховым выступленнем (“залаты дыплом” (I месца) – ў катэгорыі “В”, III месца – у конкурсе Гран-пры) на XXIV Міжнародным фестывалі-конкурсе духоўнай музыкі “Cantate Domino”, які адбыўся 14 – 18 снежня ў г. Каўнасе (Літва).
У фестывалі-конкурсе прынялі ўдзел харавыя калектывы з пяці краін – Літвы, Беларусі, Чэхіі, Фінляндыі, Злучаных Штатаў Амерыкі. Жаночы камерны хор Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа ўдзельнічаў у конкурснай і канцэртнай праграмах творчага форуму. Калектыў выступіў на адкрыцці фестывалю-конкурсу ў канцэртнай зале Акадэміі музыкі Універсітэта Вітаўта Вялікага ў г. Каўнасе (15 снежня) і Саборы Святога Францыска Ксаверыя (17 снежня).
Конкурс праводзіўся па двух намінацыях (“без абавязковай праграмы”, “з абавязковай праграмай a cappella”) і шэрагу катэгорый. У намінацыі “без абавязковай праграмы” ўдзельнікі павінны былі выканаць самастойна падабраную праграму духоўнай музыкі (адзін твор мог быць не сакральнай тэматыкі) з уключэннем у яе не меней двух твораў у выкананні а сарреlla. У намінацыі “з абавязковай праграмай а сарреlla” неабходна было выканаць творы эпох рэнесансу, рамантызму (XIX ст.), кампазітара, які нарадзіўся пасля 1920 года, свабодна падабранае сачыненне. Працягласць конкурснай праграмы ў 2-х намінацыях і ўсіх катэгорыях – 15 хвілін. Жаночы камерны хор каледжа выступаў у намінацыі “з абавязковай праграмай а сарреlla”, у катэгорыі “Маладзёжныя хоры” (“В”, узрост удзельнікаў – да 25 гадоў). У дадзенай катэгорыі калектыў удастоіўся “залатога дыплома” (I месца), атрымаў ацэнку журы – 90 балаў. У ліку адзначаных журы 4-х лепшых калектываў конкурсу ў намінацыі “з абавязковай праграмай а сарреlla” прыняў удзел у спаборніцтве за атрыманне Гран-пры, у рамках якога трэба было выканаць 2 свабодна падабраных твора. Па выніках спаборніцтва лепшых хораў конкурсу могуць быць прысуджаны Гран-пры (калектыву, які набраў у асноўным спаборніцтве не менш 96 балаў), I, II і III месцы. Жаночы камерны хор каледжа заняў III месца.
Журы конкурсу ўзначаліў Дарыюш Дычэўскі (Dariusz Dyczewski) – дэкан факультэта музычнай адукацыі Акадэміі мастацтваў у г. Шчэціне, прафесар, мастацкі кіраўнік дзіцячага хору “DonDinDon” (Польшча). Членамі журы выступілі Артурас Дамбраускас (Arturas Dambrauskas) – галоўны дырыжор дзяржаўнага хору “Вільнюс” і Роландас Даугела (Rolandas Daugela) – харавы дырыжор, прафесар Музычнай акадэміі Універсітэта Вітаўта Вялікага ў г. Каўнасе, ініцыятар і мастацкі кіраўнік цыклу з пяці харавых фестываляў-конкурсаў пад агульнай назвай “Kaunas Cantat”, у тым ліку "Cantate Domino" (Літва).

Віншуем!

Віншуем!


Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.



Приоритетные сайты

^