*
 

Віншуем!

Віншуем Пятра Пашкевіча (выкладчык С.І.Кедук) з паспяховым выступленнем (III месца) на XVII Міжнародным конкурсе эстраднай і папулярнай акардэоннай музыкі “Concertina 2017”, які адбыўся на базе Гіжыцкага Цэнтра культуры (г. Гіжыцко, Польшча) 31 сакавіка – 1 красавіка. П.Пашкевіч выступаў ва II узроставай катэгорыі намінацыі “Салісты”, дзе спаборнічалі 9 навучэнцаў музычных школ I і II ступені (у адаптацыі да беларускай нацыянальнай мадэлі музычнай адукацыі, – дзіцячых школ мастацтваў і каледжаў) з шэрагу гарадоў Польшчы (4 чалавекі) і Беларусі (5 чалавек). Беларусь прадставілі 5 навучэнцаў Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа. У адпаведнасці з умовамі конкурсу, П.Пашкевіч выканаў свабодна падабраную праграму працягласцю гучання не больш за 15 хвілін, якая адказвае жанраваму кірунку, заяўленаму ў назве конкурсу (выканаў 2 кампазіцыі: “Прысвячэнне А.Пьяццолле (Omaggio ad Astor Piazzolla)” У.Зубіцкага і “Цягнік (Il Treno)” В.Бэльтрама).
Віншуем!

Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.



Приоритетные сайты

^