*
 

Віншуем!

Віншуем Міхаіла Абухоўскага, Паўла Рыжко (выкладчык К.В.Мазюк, канцэртмайстар В.У.Латышава) і Бялко Валерыю (выкладчык А.І.Голуб, канцэртмайстар В.А.Ягадніцкая) з паспяховым выступленнем на I Адкрытым конкурсе маладых выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах імя М.К.Агінскага, які адбыўся 8 красавіка ў г. Маладзечна!
Міхаіл Абухоўскі атрымаў дыплом II ступені і званне лаўрэата ў намінацыі “Трамбон”, Валерыя Бялко і Павел Рыжко ўзнагароджаны дыпломам III ступені і званнем лаўрэата ў намінацыях “Флейта” і “Тэнар, барытон, туба”, адпаведна.
Заснавальнікамі, партнёрамі і арганізатарамі конкурсу выступілі ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Маладзечанскага райвыканкама, грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз музычных дзеячаў”, установа адукацыі “Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К.Агінскага”, фонд “Спадчына роду Aгінскix”, Маладзечанскае раённае аддзяленне грамадскага аб’яднання “Беларускі Фонд Міру”. Конкурс праводзіўся па 8 намінацыях: “Флейта”, “Габой, кларнет”, “Саксафон”, “Валторна”, “Труба”, “Трамбон”, “Тэнар, барытон, туба”, “Ударныя інструменты”. Удзельнікі конкурсу былі размеркаваны па двух узроставых групах: 1) навучэнцы старэйшых класаў дзіцячых школ мастацтваў, гімназій-каледжаў мастацтваў ва ўзросце ад 12-ці гадоў; 2) навучэнцы музычных каледжаў Рэспублікі Беларусь і замежных краін. Конкурс для ўдзельнікаў з Рэспублікі Беларусь складаўся з двух этапаў: адборачнага (ва ўстановах адукацыі) і заключнага, які праводзіўся заснавальнікамі конкурсу на базе Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага. Праграмныя патрабаванні для ўдзельнікаў старэйшай узроставай групы прадпісвалі выкананне на памяць твора буйной формы і віртуознай п’есы ў суправаджэнні фартэпіяна агульнай працягласцю гучання да 15 хвілін.
Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.



Приоритетные сайты

^