*
 

Віншуем!

Віншуем Фёдара Петрачэнка (выкладчык У.І.Захараў) з паспяховым выступленнем (дыплом III ступені і званне лаўрэата) на XII Міжнародным конкурсе “Рэнесанс гітары”, які адбыўся 07 – 09 красавіка ў г. Гомелі! Фёдар Петрачэнка выступаў у намінацыі “Кампазітары”, катэгорыі “Ансамблі”. На конкурс кожны ўдзельнік павінен быў прадставіць адзін арыгінальны твор для гітары, які неабходна выканаць аўтару ці іншаму гітарысту (гітарыстам). Крытэрыі ацэнкі: арыгінальнасць мастацкай задумы, адпаведнасць катэгорыі, якасць выканання і нотнага афармлення. Конкурс кампазітараў праводзіўся па пяці катэгорыях. 1-4 катэгорыі былі рэгламентаваны (адрозніваліся працягласцю нотнага тэксту і дыдактычнай арыентацыяй на пэўны перыяд навучання гітарнаму выканальніцтву), 5-я катэгорыя “Ансамблі” не мела абмежаванняў па маштабах, стылю і інш. Фёдар Петрачэнка прадставіў на конкурс твор “Новы замак” – адзін з вынікаў заняткаў кампазіцыяй пад кіраўніцтвам свайго настаўніка па спецыяльнаму інструменту У.І.Захарава. Выканаў яго сумесна з іншым навучэнцам 3 курса па спецыяльнаму інструменту У.І.Захарава – Раманам Грыцко. Для выступлення ў конкурсе кампазітараў гродзенскаму дуэту свае новыя музычныя інструменты ласкава прадаставіў гітарны майстар з г. Бабруйска Уладзімір Піменаў. У склад журы ўваходзілі вядучыя гітарысты (педагогі і выканаўцы) з пяці краін – Беларусі, Ізраіля, Расіі, Сербіі і Украіны, ўзначальваў журы дацэнт кафедры струнных народных шчыпкова-ўдарных інструментаў Установы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” Я.М.Грыдзюшка.
Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.



Приоритетные сайты

^