*
 

Віншуем!

Віншуем навучэнцаў выкладчыка С.І.Кедук Анастасію Гізінскую (I месца) і Яўгенія Карлюка (III месца) з паспяховым выступленнем на XII Міжнародным конкурсе акардэаністаў “Ascoltate 2017”, які адбыўся 10 – 12 красавіка ў г. Каўнасе (Літва)! А.Гізінская выступала ў катэгорыі эстраднай музыкі (В5, удзельнікі 2000-2001 гадоў нараджэння), Я.Карлюк удзельнічаў у конкурсе ў катэгорыі класічнай музыкі (А7, удзельнікі 1995-1997 года нараджэння).
Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Таварыства акардэаністаў Каўнаскага краю, Каўнаская кансерваторыя імя Ю.Груодзіса, 1-ая музычная школа г. Каўнаса. Конкурс праводзіцца ў адзін тур для салістаў, ансамбляў і аркестраў. Салісты падзяляюцца на 2 катэгорыі – класічнай і эстраднай музыкі, кожная з якіх мае ўнутраную дыферэнцыяцыю на 8 груп у залежнасці ад года нараджэння удзельнікаў. Удзельнікі конкурсу павінны выканаць не менш 2-х твораў пэўнай працягласці гучання для кожнай узроставай групы (да 17 хвілін – у катэгорыі А7, да 12 хвілін – у катэгорыі В5). У 2017 годзе ў конкурсе прынялі ўдзел прадстаўнікі 9 краін – Літвы, Беларусі, Расіі, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Украіны, Аўстрыі, Італіі. А.Гізінская спаборнічала з прадстаўнікамі Літвы, Я.Карлюк выступаў у катэгорыі, дзе спаборнічалі ўдзельнікі з 5 краін, – Літвы, Беларусі, Расіі, Латвіі, Эстоніі (усяго 13 чалавек). Выступленні канкурсантаў ацэньвала міжнароднае журы з прадстаўнікоў 7 краін пад старшынствам Харлі Джонса (Harley Jones) з Новай Зеландыі – вядомага канцэртнага выканаўцы-акардэаніста, заснавальніка групы інтэрнэт-сайтаў Accordions Worldwide (www.accordions.com, www.akkordeon.com) – найбуйнейшых і найбольш наведвальных інтэрнэт-сайтаў акардэаністаў у свеце.
Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!





Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.



Приоритетные сайты

^