*
 

Віншуем!

Віншуем Карыну Варабей (лаўрэат I ступені, выкладчык А.У.Лябецкая) і Кірыла Коўка (лаўрэат II ступені, выкладчык Б.З.Тэрмён) з выдатным выступленнем на XI Рэспубліканскім адкрытым конкурсе выканаўцаў фартэпіяннай музыкі, заключны этап якога прайшоў 19 – 21 мая ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (г. Мінск)!
Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, абласныя і Мінскі гарадскі выканаўчыя камітэты, установа адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”. Конкурс праводзіцца адзін раз у тры гады і складаецца з 2-х этапаў. Першы этап конкурсу з’яўляецца адборачным і праводзіцца ўстановамі адукацыі. Другі этап конкурсу з’яўляецца заключным і праводзіцца Міністэрствам культуры. Па выніках правядзення другога двухтуравага этапу конкурсу, вызначаюцца яго пераможцы. У 2017 годзе ў конкурсе бралі ўдзел 20 выканаўцаў з 13 устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі сферы культуры і мастацтва 5 абласцей Беларусі, 10 з якіх прайшлі ў другі тур. У адпаведнасці з умовамі правядзення заключнага этапу конкурсу, неабходна было выканаць праграму па выбары ўдзельніка працягласцю не больш за 15 хвілін, якая ўключае твор беларускага кампазітара, у першым туры, і не больш за 20 хвілін – у другім туры. Па выніках выступленняў канкурсантаў рашэннем журы было прысвоена 5 лаўрэацкіх званняў (адзін дыплом I ступені, па два дыплома II і III ступені), яшчэ 5 удзельнікаў адзначаны граматамі за ўдзел у другім туры заключнага этапу конкурсу. Адзначым, што акрамя гродзенцаў на п’едэстал гонару падымаліся толькі навучэнцы сталічных устаноў адукацыі - Рэспубліканскай гімназіі-каледж пры БДАМ і Рэспубліканскай гімназіі-каледж мастацтваў імя І.Ахрэмчыка!
У склад журы конкурсу ўвайшлі вядомыя піяністы – прадстаўнікі прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі: У.А.Дулаў – загадчык кафедры, дацэнт (старшыня журы); І.У.Алоўнікаў – прафесар, народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь; Ю.М.Гільдзюк – прафесар, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, мастацкі кіраўнік Беларускай дзяржаўнай філармоніі; У.М.Няхаенка – прафесар кафедры спецыяльнага фартэпіяна, дацэнт, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь; Л.З.Тэр-Мінасян – прафесар кафедры спецыяльнага фартэпіяна, дацэнт.

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.



Приоритетные сайты

^