*
 

Віншуем!

Віншуем!


Віншуем навучэнку Цэнтра педагагічнай практыкі пры Гродзенскім дзяржаўным музычным каледжы Марыю Лішык (выкладчык М.М.Петухова) з прысуджэннем звання лаўрэата (дыплом III ступені) Трэцяга міжнароднага конкурсу вакалістаў “Звёздная рапсодыя”, які адбыўся ў г. Санкт-Пецярбургу 21-28 чэрвеня!
Арганізатарамі конкурсу выступілі: выдавецтва “Планета музыкі”, Санкт-Пецярбургская дзяржаўная кансерваторыя імя М.А.Рымскага-Корсакава, Саюз канцэртных дзеячаў Санкт-Пецярбурга, Санкт-Пецярбургская дзіцячая школа мастацтваў імя В.А.Гаўрыліна. Конкурс праводзіўся па чатырох намінацыях: акадэмічныя сольныя спевы, камерныя спевы, камерны вакальна-інструментальны ансамбль, кампазіцыя. Удзельніікі конкурсу – выканаўцы ва ўзросце ад 8 да 35 гадоў (навучэнцы дзіцячых музычных школ, каледжаў, інстытутаў, кансерваторый, маладыя спецыялісты, якія маюць прафесійную музычную адукацыю, а таксама спевакі-аматары). Конкурсныя выпрабаванні ўключаюць адзін тур для намінацый камерныя спевы і кампазіцыя, два туры для малодшай групы, аматараў, ансамбляў і тры туры – для старэйшай групы. I тур для ўсіх катэгорый выканаўцаў праводзіцца завочна па відэазапісах. Для ўдзелу ў II вочным туры конкурсу былі адабраны 130 выканаўцаў з 8 краін (Расія, Беларусь, Германія, Кітай, Эстонія, Азербайджан, Украіна, Казахстан). Конкурсныя праслухоўванні праходзілі на базе Санкт-Пецярбургскай дзіцячай школы мастацтваў імя В.А.Гаўрыліна. Адкрыццё і закрыццё конкурсу адбыліся ў Доме кампазітараў.
Марыя Лішык выступала ў намінацыі “Акадэмічная сольныя спевы”, узроставай катэгорыі В малодшай групы (удзельнікі 11-13 гадоў). У гэтай катэгорыі ў II туры спаборнічалі 26 удзельнікаў з 6 краін. Па ўмовах конкурсу ў I туры, які ацэньваўся па відэазапісах, ўсім удзельнікам неабходна было выканаць два творы па ўласным выбары. У малодшай групе праграма II тура ўключала дзіцячую песню кампазітара XX – XXI ст. і твор па выбары ўдзельніка. У II туры Марыя Лішык выканала кампазіцыі “Жаваранак” (музыка М.Глінкі, словы Н.Кукальніка) і “Белы парус” (музыка Я.Глебава, словы Б.Акуджавы і В.Арцымовіч).
Выступленні ўдзельнікаў конкурсу ацэньвала журы ў складзе:
Марыя Людзько – загадчык кафедры камерных спеваў Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай кансерваторыі імя М.А.Рымскага-Корсакава, Заслужаная артыстка Расійскай Федэрацыі, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт (старшыня журы);
Валерый Лебедзь – прафесар кафедры сольных спеваў Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай кансерваторыі імя М.А.Рымскага-Корсакава, дацэнт, Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі, саліст Марыінскага тэатра;
Галіна Сідарэнка – выкладчык Санкт-Пецярбургскага музычнага вучылішча імя М.А.Рымскага-Корсакава, Заслужаная артыстка Расіі, лаўрэат міжнародных конкурсаў;
Жорж Дзеўдарыяні – акцёр тэатра і кіно, рэжысёр, музыкант, лаўрэат міжнародных конкурсаў (Нідэрланды);
Вольга Гладкова
– член Саюза тэатральных дзеячаў, кандыдат мастацтвазнаўства, музыказнаўца, крытык.

Віншуем!

Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.



Приоритетные сайты

^