*
 

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем навучэнцаў каледжа з паспяховым выступленнем на IV Міжнародным конкурсе класічнай музыкі “Kaunas Sonorum – 2017”, які праходзіў у г. Каўнасе (Літва) з 29 лістапада па 2 снежня! Валерыя Бялко (III курс, флейта, выкладчык А.І.Голуб, канцэртмайстар Г.В.Голуб) і Ульяна Райдзюк (I курс, габой, выкладчык В.Д.Фаменкова, канцэртмайстар В.А.Ягадніцкая) занялі III месца ў намінацыі “духавыя інструменты”. Павел Рыжко (IV курс, выкладчык К.В.Мазюк, канцэртмайстар В.У.Латышава) ўдастоіўся дыплома ў той жа намінацыі, Паліна Цыгель (III курс, выкладчык А.А.Пятроў) адзначана дыпломам у намінацыі “фартэпіяна”.
Конкурс быў арганізаваны пры ўдзеле самакіравання г. Каўнаса, Першай музычнай школы Каўнаса, Музычнай школы імя А.Качанаўскаса, музычнай школы імя М.Пятраўскаса. Праводзіцца па 5 намінацыях (“фартэпіяна”, “струнна-смычковыя інструменты”, “баян, акардэон”, “духавыя інструменты”, “сольныя акадэмічныя спевы”). Удзельнікі падзяляюцца па 5 узроставых катэгорыях (да 10 гадоў (А), 10-12 (В), 13-15 (С), 16-18 гадаў (D), 19-22 гады (Е)). У.Райдзюк выступала ў катэгорыі “С”, усе астатнія ўдзельнікі – у катэгорыі “D”.
Праграмныя патрабаванні і працягласць гучання праграмы рэгламентуюцца палажэннем аб правядзенні конкурсу. Удзельнікі катэгорыі “D” у намінацыях “фартэпіяна”, “духавыя інструменты” павінны былі выканаць праграму, працягласцю гучання не больш за 20 хвілін з трох твораў: твор буйной формы (для піяністаў – эпохі класіцызму, I або II-III часткі санаты, ронда, варыяцыі), твор кампазітара XX-XXI ст. краіны ўдзельніка і па выбары. Удзельнікі катэгорыі “С” у намінацыі “духавыя інструменты” выконвалі аналагічную праграму, але з двух твораў (без буйной формы) працягласцю гучання не больш за 15 хвілін. П.Цыгель змагалася з 23 выканаўцамі з 7 краін (Літва – 8, Польшча – 6, Латвія – 4, Беларусь – 2, Грузія – 1, Расія – 1, Эстонія – 1), У.Райдзюк – з 35 з 5 краін (Літва – 14, Латвія – 10, Беларусь – 4, Фінляндыя – 4, Расія – 3). Супернікамі В.Бялко і П.Рыжко былі 45 выканаўцаў з 7 краін (Латвія – 18, Літва – 7, Беларусь – 6, Расія – 5, Эстонія – 4, Францыя – 3, Польшча – 2).
Выступленні ўдзельнікаў ацэньвала міжнароднае журы.
Намінацыя “духавыя інструменты”, катэгорыя “С”:
Рабертас Бейнарыс (Літва, габой) – загадчык кафедры духавых і ўдарных інструментаў Літоўскай акадэміі музыкі і тэатра (г. Вільнюс), доктар мастацтвазнаўства, прафесар, вядомы канцэртны выканаўца, кіраўнік квінтэта габаістаў Літвы (старшыня журы);
Кейстуціс Блююс (Літва, кларнет) – дырэктар Каўнаскай кансерваторыі імя Ю.Груодыса, член міжнароднай арганізацыі “Мастацтва XXI стагоддзя”;
Яніс Івусканс (Латвія, труба) – лаўрэат міжнародных конкурсаў, саліст Ліепайскага сімфанічнага аркестра, выкладчык Ліепайскай школы музыкі, мастацтва і дызайну.
Намінацыя “духавыя інструменты”, катэгорыя “D”:
Томас Вавілаў (Эстонія, кларнет) – лаўрэат міжнародных конкурсаў, вядомы канцэртны выканаўца, выкладчык, дырыжор сімфанічнага аркестра Эстонскай акадэміі музыкі і тэатра (г. Талін) (старшыня журы);
Адамас Кантаўтас (Літва, труба) – прафесар кафедры духавых і ўдарных інструментаў Літоўскай акадэміі музыкі і тэатра (г. Вільнюс), член журы міжнародных конкурсаў выканаўцаў на духавых інструментах;
Альгімантас Трэйкаўскас (Літва, флейта) – прафесар кафедры духавых інструментаў Музычнай акадэміі Каўнаскага ўніверсітэта імя В.Магнуса, дырэктар Каўнаскага сімфанічнага аркестра, член журы міжнародных конкурсаў выканаўцаў на духавых інструментах.
Намінацыя “фартэпіяна”:
Джаана Лаўрыновіч-Жуст (Польшча) – лаўрэат міжнародных конкурсаў, прафесар кафедры спецыяльнага фартэпіяна Музычнага універсітэта імя Ф.Шапэна ў Варшаве, вядомая канцэртная выканаўца, адзіная польская піяністка, якая запісала ўсе творы Ф.Шапэна (старшыня журы);
Юсцінас Крэпшта (Літва) – дырэктар Каўнаскай філармоніі, прафесар Музычнай акадэміі Каўнаскага ўніверсітэта імя В.Магнуса, выкладае таксама на Каўнаскім факультэце гуманітарных навук Віленскага універсітэта;
Відмантас Бартуліс (Літва) – вядомы літоўскі кампазітар, член Каўнаскага аддзялення Саюза кампазітар Літвы.


Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!
[center]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.



Приоритетные сайты

^