*
 

Віншуем!

Віншуем!


Віншуем Валерыю Бялко (выкладчык Голуб А.І., канцэртмайстар Голуб Г.В.) з паспяховым выступленнем (дыплом лаўрэата II ступені) на IV Міжнародным конкурсе “Welt der Musik (Свет музыкі)” па відэазапісах! Валерыя Бялко выступала ў намінацыі “Салісты-інструменталісты”, VII узроставай катэгорыі (удзельнікі 17-18 гадоў). Згодна з праграмнымі патрабаваннямі, канкурсанты выконвалі два рознахарактарныя творы (без часовых абмежаванняў). У дадзеных намінацыі і ўзроставай катэгорыі выступалі 10 выканаўцаў (9 – з Расіі і 1 – з Беларусі).
Арганізаітарамі конкурсу выступілі: Культурна-асветніцкі цэнтр арганнага мастацтва імя У.Ф.Адоеўскага (г. Масква), Die internationale Verain fur Liebhaber von Kunst und Musik “Pro Akkord e.V.” (Міжнароднае таварыства аматараў мастацтва і музыкі “Pro Akkord e.V.”, г. Біляфэльд, Германія), Osterreichische Gustav- Maler-Vereinigung (Міжнароднае таварыства Густава Малера, г. Вена, Аўстрыя), Творчае аб'яднанне “Садружнасць” (Расія, Германія, Аўстрыя).
Конкурс праводзіўся па 9-ці намінацыях: салісты-інструменталісты, салісты-вакалісты, ансамблі, аркестры, хоры, канцэртмайстарскае майстэрства, кампазіцыя, метадычныя распрацоўкі, музіцыраванне пад фанаграму.
Рэгламент правядзення конкурсу: прыём заявак – да 15 снежня 2017 года, апрацоўка і конкурсны прагляд відэазапісаў – студзень 2018 года, рассыланне дыпломаў – канец студзеня, люты.
Выступленні ўдзельнікаў ацэньвала аўтарытэтнае журы з вядомых музыкантаў (выканаўцаў і навукоўцаў) 3-х краін:
А.Дзянісава – прэзідэнт Міжнароднага музычнага таварыства Густава Малера, лаўрэат міжнародных конкурсаў, Вена (Аўстрыя) – старшыня журы;
А.Фісейскі – заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі, саліст Маскоўскай дзяржаўнай акадэмічнай філармоніі, загадчык кафедры аргана і клавесіна Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных, прэзідэнт Культурна-асветніцкага цэнтра арганнага мастацтва імя У.Ф.Адоеўскага, Масква (Расія);
Н.Кудрякова – заслужаны работнік культуры Расійскай Федэрацыі, лаўрэат міжнародных конкурсаў, выкладчык Паўднёва-Уральскага дзяржаўнага інстытута мастацтваў імя П.І.Чайковскага, Чэлябінск (Расія);
Н.Забалотная – доктар мастацтвазнаўства, прафесар РАМ імя Гнесіных, Масква (Расія);
Р.Хабібулін – заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Татарстан, лаўрэат міжнародных конкурсаў, прафесар, загадчык кафедры эстрадна-аркестравай творчасці Чэлябінскага дзяржаўнага інстытута культуры, Чэлябінск (Расія);
Ф.Кільдыярава – народная артыстка Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Башкартастан, член-карэспандэнт Пятроўскай акадэміі мастацтваў, салістка Башкірскай дзяржаўнай філармоніі, прафесар Ўфімскай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў імя Загіра Ісмагілава, Уфа (Расія);
А.Сассманн – магістр, доктар Венскага універсітэта музыкі і выканальніцкага мастацтва (кансерваторыі), Вена (Аўстрыя);
В.Казлоў – заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі, заслужаны дзеяч Усерасійскага музычнага грамадства, прафесар Паўднёва-Уральскага дзяржаўнага інстытута мастацтваў імя П.І.Чайковскага, Чэлябінск (Расія);
Т.Гэтцых – дырэктар Цэнтра дружбы “Голас свету”, дырэктар міжнароднага конкурсу-фестывалю “Inter-Klänge”, Нюрнберг (Германія);
А.Кузьмін – член Саюза кампазітараў Расійскай Федэрацыі, лаўрэат міжнародных і ўсерасійскіх конкурсаў, прафесар Чэлябінскага дзяржаўнага інстытута культуры, Чэлябінск (Расія);
А.Шэхтэль – дырэктар міжнароднага таварыства аматараў мастацтва і музыкі “Pro Akkord e.V.”, Біляфэльд (Германія).

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.



Приоритетные сайты

^