*
 

Віншуем!

Віншуем навучэнцаў Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа з выдатным выступленнем на III Міжнародным конкурсе “Маладыя таленты – 2018”, які адбыўся 15 – 16 сакавіка ў г. Купішкіс (Літва)! Шпак Дар’я (выкладчык Н.У.Кукаловіч) атрымала Гран-пры, Помаз Дзіяна і Сайкоўская Ганна (выкладчык У.П.Кукаловіч) - I месцы!
Арганізатарам конкурсу выступіла мэрыя Купішкіскага раёна Літвы і школа мастацтваў г. Купішкіс, на базе якой праходзіў конкурс. У конкурсе прынялі ўдзел прадстаўнікі 4-х краін – Літвы, Беларусі, Латвіі, Польшчы. Удзельнікі конкурсу былі размеркаваны па 4-х узроставых катэгорыях: I – 10-11, II – 12-13, III – 14-15, IV – 16-18 гадоў. Кожная катэгорыя дзялілася на 2 групы: “А” – навучэнцы школ мастацтваў, “В” – гімназій мастацтваў і музычных каледжаў (кансерваторый). Прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа выступалі ў IV катэгорыі, групе “А”, дзе спаборнічалі 11 удзельнікаў з Літвы і Беларусі. У склад катэгорыі ўваходзілі выканаўцы на акардэоне, баяне, віяланчэлі, трубе, флейце, фартэпіяна, канклес (літоўскі струнны шчыпковы музычны інструмент). Яны прадстаўлялі Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж, гімназію мастацтваў імя Вітаўтаса Мікалаўскаса г. Панявежыса, кансерваторыю імя Юозаса Груодзіса г. Каўнаса, гімназію мастацтваў імя Саўлюса Сандэцкіса г. Шаўляй. Месцы прысуджаліся ў рамках груп, Гран-пры – катэгорый. Удзельнікі конкурсу выконвалі не менш за два рознахарактарныя творы.
Выступленне ўдзельнікаў ацэньвала аўтарытэтнае журы ў складзе:
Петрас Кунка (г. Вільнюс, Літва) – лаўрэат дзяржаўнай прэміі Літвы, прафесар кафедры струнных смычковых інструментаў Літоўскай акадэміі музыкі і тэатра (старшыня);
Дайва Шакіцкене (г. Купішкіс, Літва) – дырэктар школы мастацтваў г. Купішкіса;
Кукаловіч Уладзімір Пятровіч (г. Гродна, Беларусь) – выкладчык, старшыня цыклавой камісіі народных інструментаў (баян, акардэон) Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа;
Раймундас Арнайшюс (г. Каўнас, Літва) – выкладчык па класе трубы кансерваторыі імя Юозаса Груодзіса г. Каўнаса;
Людміла Голубева (г. Панявежыс, Літва) – выкладчык спецыяльнага фартэпіяна гімназіі мастацтваў імя Вітаўтаса Мікалаўскаса г. Панявежыса.

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.



Приоритетные сайты

^