*
 

Віншуем!

Віншуем Сайкоўскую Ганну (II месца) і Помаз Дзіяну (дыплом і званне дыпламанта) з паспяховым выступленнем на XVIII Міжнародным конкурсе эстраднай і папулярнай музыкі, які адбыўся 23 – 24 сакавіка ў г. Гіжыцко, Польшча (выкладчык У.П.Кукаловіч)!
Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца: Цэнтр культуры г. Гіжыцко і Дзяржаўная музычная школа I ступені ў Гіжыцко. Конкурс праводзіцца па 2-х намінацыях – сольнай і ансамблевай (колькасць удзельнікаў ансамбля – да 9 чалавек уключна), па 4-х катэгорыях: навучэнцы музычных школ і агульнаадукацыйных школ з музычным ухілам першай (I) і другой ступені (II), студэнты музычных акадэмій (III), музыканты-аматары (IV). У залежнасці ад катэгорыі была вызначана максімальная працягласць выступлення са свабоднай праграмай (ад 10 да 20 хвілін). У конкурсе прынялі ўдзел прадстаўнікі Польшчы, Беларусі (г. Гродна), Расіі (г. Калінінград).
Удзельнікі з Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа выступалі ў намінацыі “Салісты”, катэгорыі, дзе спаборнічалі навучэнцы музычных школ II ступені (каледжаў) Беларусі і Польшчы.
Выступленне ўдзельнікаў ацэньвала журы, у склад якога ўваходзілі вядомыя польскія музыканты (педагогі і выканаўцы):
Іаахім Піхура – прафесар Музычнай акадэміі імя К.Шыманоўскага ў Катавіцах (старшыня);
Збігнеў Астроўскі – выкладчык Музычнай школы I і II ступені ў Ольштыне;
Марцін Вростэк – лаўрэат нацыянальных конкурсаў, выкладчык Музычнай акадэміі імя К.Шыманоўскага ў Катавіцах.
Віншуем!

Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.



Приоритетные сайты

^