*
 

Віншуем!

Віншуем!


Віншуем Веру Ражко (выкладчык В.М.Гільдзюк, канцэртмайстар К.М.Міхайлава) з атрыманнем дыплома за паспяховае выступленне на II Адкрытым конкурсе маладых выканаўцаў на аркестравых інструментах імя М.К.Агінскага (група аркестравых струнных смычковых інструментаў), які адбыўся ў г. Маладзечна 13 – 14 красавіка!
Заснавальнікамі, партнёрамі і арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз музычных дзеячаў”, Установа адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”, Мінскі аблвыканкам, Маладзечанскі райвыканкам, установа адукацыі “Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К.Агінскага”.
У 2018 годзе конкурс праводзіўся па 4-х намінацыях “Скрыпка”, “Альт”, “Віяланчэль”, “Кантрабас” і ў двух узроставых катэгорыях. У малодшай узроставай групе ўдзельнічалі навучэнцы старэйшых класаў дзіцячых школ мастацтваў і гімназій-каледжаў мастацтваў (дзеці ва ўзросце ад 13 да 16 гадоў), у старэйшай узроставай групе – музычных каледжаў Рэспублікі Беларусь і замежных краін. Праграмныя патрабаванні: выкананне твора буйной формы і віртуознай п’есы працягласцю гучання да 15 хвілін для удзельнікаў малодшай групы, да 20 хвілін – старэйшай групы. Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі лаўрэатаў I, II, III ступеняў, а таксама спецыяльнымі прызамі і каштоўнымі падарункамі. Для абсалютнага пераможцы конкурсу прадугледжана “Гран-пры”.
Вера Ражко выступала ў старэйшай узроставай групе намінацыі “Скрыпка”. У гэтай намінацыі і групе спаборнічалі 32 удзельніка. Яны прадстаўлялі 8 музычных каледжаў краіны (Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М.І.Глінкі – 6 удзельнікаў, Магілёўскі дзяржаўны музычны каледж імя М.А.Рымскага-Корсакава – 5, Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К.Агінскага – 4, Віцебскі дзяржаўны музычны каледж імя І.І.Салярцінскага – 3, Брэсцкі дзяржаўны музычны каледж імя Р.Шырмы – 2, Гродзенскі, Лідскі, Наваполацкі музычныя каледжы – па 1 ўдзельніку), Рэспубліканскую гімназію-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (5 удзельнікаў), Гімназію-каледж мастацтваў імя І.В.Ахрэмчыка і Магілёўскую дзяржаўную гімназію-каледж мастацтваў (па 1 ўдзельніку), а таксама Санкт-Пецярбургскі музычны каледж імя М.А.Рымскага-Корсакава (2 удзельніка).
Лаўрэатамі сталі 8, дыпламантамі – 10 удзельнікаў.
Дыплом І ступені (1):
Паўлаў Станіслаў Аляксеевіч (Магілёўская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў).
Дыплом IІ ступені (3):
Салаўёва Соф’я Яўгенаўна;
Пратасоўская Паліна Генадзьеўна;
Трэпашка Марыя Аляксандраўна

(все лаўрэаты IІ ступені – прадстаўнікі Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры БДАМ).
Дыплом IIІ ступені (4):
Пяшко Анжэла Аляксееўна (Брэсцкі дзяржаўны музычны каледж імя Р.Шырмы);
Хромец Юлія Пятроўна (Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К.Агінскага);
Васільева Марыя Вячаславаўна (Санкт-Пецярбургскі музычны каледж імя М.А.Рымскага-Корсакава);
Пліскіна Марыя Міхайлаўна (Санкт-Пецярбургскі музычны каледж імя М.А.Рымскага-Корсакава).
Дыплом за лепшае выкананне твора кампазітараў ХХ стагоддзя (Г.Галынін, “Скерца”):
Грыгор’ева Аляксандра Валер’еўна (Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К.Агінскага).
Дыплом за паспяховае выступленне (9):
Ражко Вера Аляксандраўна (Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж);
Кашкур Марыя Паўлаўна (Віцебскі дзяржаўны музычны каледж імя І.І.Салярцінскага);
Іоффэ Ліяна Анатольеўна (Гімназія-каледж мастацтваў імя І.В.Ахрэмчыка);
Кісялёў Аляксандр Барысавіч (Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М.І.Глінкі);
Васіленка Магдалена Алегаўна (Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М.І.Глінкі);
Варанкова Лізавета Канстанцінаўна (Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М.І.Глінкі);
Васількова Лада Сяргееўна (Магілёўскі дзяржаўны музычны каледж імя М.А.Рымскага-Корсакава);
Бараноўская Марыя Андрэеўна (Магілёўскі дзяржаўны музычны каледж імя М.А.Рымскага-Корсакава);
Захарава Ліна Віктараўна (Рэспубліканская гімназія-каледж пры БДАМ).
Гран-пры ў старэйшай групе было прысуджана Чваркову Аляксею Аляксандравічу (кантрабас), навучэнцу ўстановы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны каледж мастацтваў імя Н.Ф.Сакалоўскага”.
Журы малодшай групы ўзначальвала Гурэвіч Людміла Наумовна, дацэнт кафедры скрыпкі і альта Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай кансерваторыі, старшыня цыклавой камісіі струнных інструментаў Санкт-Пецярбургскага музычнага вучылішча імя М.А.Рымскага-Корсакава, журы старэйшай групы ў намінацыях “Альт”, “Віяланчэль”, “Кантрабас” – Шпянёва Наталля Віктараўна, старшы выкладчык кафедры струнных смычковых інструментаў Установы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”.
Выступленні ўдзельнікаў намінацыі “Скрыпка” ацэньвала аўтарытэтнае журы ў складзе:
Боднева Таццяна Паўлаўна – загадчык кафедры струнных смычковых інструментаў, дацэнт Установы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” (старшыня);
Янпольскі Анры Барысавіч – прафесар кафедры струнных смычковых інструментаў Установы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”;
Агейчанка Галіна Аляксееўна – загадчык аддзялення струнных смычковых інструментаў дзяржаўнай установы адукацыі “Рэспубліканская гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі”.

Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.



Приоритетные сайты

^






75 лет

75 лет Гродненской области