*
 

Віншуем!

Віншуем навучэнцаў Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа з выдатным выступленнем на XVI Міжнародным конкурсе салістаў-акардэаністаў “Naujene 2018”, які адбыўся 16 – 19 красавіка ў г. Даўгаўпілсе (Латвія):
Анастасія Гізінская (выкладчык С.І.Кедук) і Ганна Сайкоўская (выкладчык У.П.Кукаловіч) – I месца;
Міхаіл Ігнацьеў (выкладчык С.І.Кедук), Дзіяна Помаз (выкладчык У.П.Кукаловіч), Аркадзій Ракуць, Дар’я Шпак (выкладчык Н.У.Кукаловіч) – II месца!
Выкладчык, старшыня цыклавой камісіі народных інструментаў (баян, акардэон) Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа У.П.Кукаловіч адзначаны дыпломам за работу ў складзе журы конкурсу.
Арганізатарам конкурсу з’яўляецца Науенская музычная і мастацкая школа (удзельнік Міжнароднай канфедэрацыі акардэаністаў (CIA)) ў супрацоўніцтве з Упраўленнем культуры Даўгаўпілскага краю. Конкурс праводзіцца ў зале Цэнтра культуры Даўгаўпілскага краю.
Удзельнікі падзяляюцца па чатырох катэгорыях: прадстаўнікі музычных школ, каледжаў, акадэмій, якія пераважна інтэрпрэтуюць музыку акадэмічнага стылю, і выканаўцы эстраднай музыкі.
Удзельнікі катэгорыі “В” (музычныя каледжы) павінны былі выканаць праграму з двух твораў – фугу (не меньш за тры галасоў) і сачыненне буйной формы.
Выступленні ўдзельнікаў ацэньваюцца па 25-бальнай сістэме. Журы конкурсу па сярэднім бале вызначае лаўрэатаў і дыпламантаў па наступным прынцыпе:
I месца – 23 - 25 балаў;
II месца – 20 - 22,99 балаў;
III месца – 18 - 19,99 балаў;
падзяка за ўдзел – 17 – 17,99 балаў.
Члены журы выступленне сваіх навучэнцаў не ацэньваюць.
Па рашэнні журы ў кожнай з катэгорый прысуджаецца Гран-пры.
У 2018 годзе ў конкурсе прынялі ўдзел выканаўцы ва ўзросце ад 7 да 25 гадоў з 11 краін свету: Латвіі, Расіі, Англіі, Сербіі, Ізраіля, Бельгіі, Харватыі, Беларусі, Польшчы і Босніі-Герцагавіны.
Выступленні ўдзельнікаў конкурсу з музычных каледжаў ацэньвала аўтарытэтнае журы з прадстаўнікоў пяці краін:
Ракіч Зоран (г. Усходняе Сараева, Боснія і Герцагавіна) – прафесар, дэкан Музычнай акадэміі універсітэта г. Усходняе Сараева, старшыня арганізацыйнага камітэта і камітэта экспертаў міжнароднага фестывалю «AKORDEON-ART», старшыня Міжнароднай навукова-тэхнічнай канферэнцыі «MINISTAR» г. Усходняе Сараева, пастаянны член журы міжнародных конкурсаў і фестываляў акардэаністаў (старшыня);
Ракіч Даніэла (г. Земун, Сербія) – дацэнт Музычнай акадэміі універсітэта г. Усходняе Сараева (Боснія і Герцагавіна), загадчык кафедры баяна і акардэона музычнага каледжа “К.Мануйловіч» г. Земун (Сербія);
Шарабарын Міхаіл Іванавіч (г. Белгарад, Расія) – дацэнт кафедры народных інструментаў Белгарадскага дзяржаўнага інстытута мастацтваў і культуры, заслужаны работнік культуры Расійскай Федэрацыі;
Дзмітрыеў Віталь Аляксандравіч (г. Санкт-Пецярбург, Расія) – канцэртны выканаўца, лаўрэат міжнародных конкурсаў (Кубак Свету, Кастэльфідарда, Клінгенталь і інш.), выкладчык Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, Санкт-Пецярбургскага музычнага вучылішча імя М.П.Мусаргскага, Санкт-Пецярбургскай дзіцячай школы мастацтваў імя Г.В.Свірыдава;
Кукаловіч Уладзімір Пятровіч (г. Гродна, Беларусь) – старшыня цыклавой камісіі народных інструментаў (баян, акардэон) Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа;
Крістапс Гінтэрс (г. Рыга, Латвія) – вядомы канцэртны выканаўца ў стылі эстраднай музыкі і аранжыроўшчык, лаўрэат прэстыжных міжнародных конкурсаў баяністаў і акардэаністаў.

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!

Віншуем!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.



Приоритетные сайты

^